26 August 2024
Ваяр Палка Каліноўскага з пазыўным Салам — камандзір разліку 82-мм мінамёту. Дадзеная зброя мае невялікую далёкасць стральбы, таму знаходзіцца на адносна блізкай адлегласці да перадавых варожых пазіцыяў.
«Нашая асноўная задача зараз працаваць па кропкам, дзе накапліваецца праціўнік, а таксама падтрымка нашай пяхоты» – кажа Салам.
Да хлопцаў на пазіцыі прыходзяць жывёлы, асабліва часта коткі. Вядома, галодныя. Нашыя ваяры дзеляцца з імі сваімі харчамі. Салам — веган, таму можа без шкадавання аддаць сваю ўмоўную порцыю тушонкі чацвёралапым сябрам. Але трэба быць заўжды нагатове: каманда на вагонь можа паступіць у любы момант. І вось каардынаты атрыманыя, прыцэл наведзены, міна падрыхтавана і гучыць каманда: «Постріл!»
«Змагаемся з акупантамі, ратуем коцікаў і ўкраінцаў» – падсумоўвае Салам.
Каб нашыя ваяры яшчэ больш эфектыўней маглі выконваць сваю працу - заклікаем падтрымаць збор на баявы бус — банка і paypal.
Таксама Вы можаце стаць часткай Палка Каліноўскага. Каб гэта зрабіць — далучайцеся праз наш чат-бот
15 March 2025
14 March 2025
09 March 2025
01 March 2025
28 February 2025
20 February 2025
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам