19 July 2024

Рэформы ў Палку Каліноўскага - афіцыйная заява

У красавіку 2024 года Полк Каліноўскага пачаў праводзіць рэформы па паляпшэнні эфектыўнасці вайсковага падраздзялення.

ЧАСОВА ВЫКОНВАЮЧЫМ АБАВЯЗКІ камандзіра Палка імя Кастуся Каліноўскага прызначаны Павал "Дзядзька" Шурмей.

Дзяніс "Кіт" перадаў яму абавязкі камандзіра палка. Дадзенае прызначэнне было ўхвалена камандзірам часткі.

ПКК працуе над тым каб фінансавая справаздачнасць палка была празрыстай. Мы жадаем узмацніць давер да Палка беларусаў, валанцёраў ды агулам усіх хто падтрымліваў нас увесь гэты час.

Дзяніс Кіт зараз займаецца іншымі важлівымі накірункамі палка, пра якія мы паведамім пазней.

Мы будуем Полк Каліноўскага з людзьмі якія падзяляюць мэты і ідэю палка і заклікаем станавіцца ў нашыя шэрагі.

Праца над рэформамі працягваецца.

Уся афіцыйная інфармацыя Палка Каліноўскага на нашым сайце www.kalinouski.org

Сувязь з прэсс-цэнтрам Палка Каліноўскага:

Чат-бот у тэлеграме: @PKK_media_bot

Маіл: [email protected]

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш

Падтрымаць