03 February 2025
Сёння ў Кіеве адбылося развітанне з Марыяй Зайцавай, беларускай добраахвотніцай, якая загінула ў баях пад Пакроўскам. Яна служыла ў Другім Інтэрнацыянальным Легіёне абароны Украіны, змагаючыся супраць расейскай агрэсіі.

Марыя была актыўнай удзельніцай пратэстаў, якія адбываліся ў 2020 годзе. 9 жніўня ў Менску, каля стэлы, яна атрымала раненне ад шумавой гранаты. Пасля некалькіх аперацый у Беларусі, яна выехала на лячэнне ў Чэхію.
З пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне, Марыя далучылася да ўкраінскіх вайскоўцаў.16 студзеня, напярэдадні сваёй трагічнай гібелі, Марыя святкавала сваё 24-годдзе.

Марыя — сапраўдная гераіня. Памяць аб ей назаўжды застанецца ў гісторыі вольнай Беларусі!
31 December 2025
14 December 2025
09 December 2025
27 November 2025
27 November 2025
21 November 2025
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам