06 October 2025
Полк імя Кастуся Каліноўскага паведамляе пра змены ў структуры і дзейнасці нашага падраздзялення.
Полк становіцца больш сучасным і тэхналагічным ды развівае новыя напрамкі працы. У сувязі з гэтым мы канчаткова пераходзім да калегіяльнай мадэлі кіравання. Усе ключавыя рашэнні ў падраздзяленні цяпер прымаюцца Радай камандзіраў.
Для далейшага развіцця нацыянальна-вызвольнага руху Рада камандзіраў прыняла наступныя стратэгічныя рашэнні:
Першае: Заснаваны ветэранскі рух — грамадская арганізацыя «Каліноўцы», афіцыйным прадстаўніком якой з'яўляецца Ян Мельнікаў.
Другое: Для актывізацыі палітычнай дзейнасці часовым прадстаўніком Руху «Каліноўцы» вызначаны Павел «Дзядзька» Шурмей.
Барацьба працягваецца.
Жыве Беларусь і Слава Украіне!
06 June 2026
09 May 2026
12 April 2026
27 March 2026
08 February 2026
05 February 2026
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам