23 Красавік 2024

Aгульны сход Палка імя Кастуся Каліноўскага

Прайшоў агульны сход Палка імя Кастуся Каліноўскага

22 красавіка Полк імя Каліноўскага правёў агульны сход ваяроў. На ім каліноўцы шляхам галасавання прынялі шэраг важных рашэнняў. У галасаванні прыняла ўдзел большасць ваяроў Палка.

У выніку было адменена рашэнне ўправы Палка імя Каліноўскага ад 18 красавіка, тым самым былi абароненыя правы ваяроў. Згодна з раней прынятым рашэннем управы ваяры Палка не маглі ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду. За адмену такога рашэння ўправы прагаласавала 78,6% ад агульнай колькасці каліноўцаў, якія бралi ўдзел у галасаванні.

Таксама па вынiках галасавання рашэннем асабовага складу жаўнер з пазыўным «Мiкола» выключаны са складу Палка.

Колькасць тых, хто прагаласаваў за выключэнне «Міколы» з Палка, складае 84% ад агульнай колькасці каліноўцаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні.

Трэцім пытаннем была зацверджана працоўная група з прадстаўнікамі ад усіх падраздзяленняў Палка: пяхота, мінамёты, БПЛА, інжынеры, тылавая служба, медрота, сувязь, група лагістыкі, механізаваная група. За гэтае рашэнне прагаласавала 91% ад агульнай колькасці каліноўцаў, якія бралi ўдзел у галасаванні. Рабочай групе былі нададзены правы на зацвярджэнне Статута Палка імя Кастуся Каліноўскага, згодна якому будзе рэфармавана ўся дзейнасць падраздзялення.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш

Падтрымаць