21 February 2024
Пасля ўступлення ў сілу зменаў беларускія добраахвотнікі, якія загінулі за Украіну на расійска-ўкраінскай вайне, змогуць пасмяротна атрымаць званне Героя Украіны.
Зараз закон Украіны "Аб дзяржаўных узнагародах Украіны" прадугледжвае, што званне Героя Украіны надаецца грамадзянам Украіны, а ў асобных выпадках — замежнікам, якія былі нагароджаныя ордэнам Герояў Нябеснай Сотні (тым, хто загінуў пад час Рэвалюцыі Гіднасці). Гэта значыць, што замежнікі, якія ваявалі за Украіну пасля Рэвалюцыі Годнасці, не маглi прэтэндаваць на гэтае званне.
Першым і адзіным замежнікам, які пасмяротна стаў Героем Украіны, з'яўляецца беларус Міхась Жызнеўскі.
Фота: афіцыйны сайт Прэзідэнта Украіны
31 December 2025
14 December 2025
09 December 2025
27 November 2025
27 November 2025
21 November 2025
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам