07 February 2024
Пасол Украіны па асаблівых даручэннях па Беларусі Міністэрства замежных спраў Украіны Ігар Кізім наведаў размяшчэнне Палка імя Кастуся Каліноўскага ў першы рабочы візіт пасля свайго прызначэння.
Размова ішла аб стварэнні адзінага бачання стратэгіі Украіны па ўзаемадзеянні з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. “Без канцэптуальных пытанняў нічога не атрымаецца. Я лічу вас героямі і стаўлюся да беларускіх добраахвотнікаў з вялікай павагай” – адзначыў Кізім на сустрэчы з прадстаўнікамі Палка.
Беларускія незалежныя арганізацыі сёння аб'ядналіся вакол некалькіх цэнтраў - Вільня, Варшава і Кіеў. У гэтым сэнсе Полк імя Каліноўскага, нараўне з дэмакратычнымі аб'яднаннямі, уяўляе сабой трэці цэнтр сілы. Удзельнікі пагадзіліся, што Полк можа і ведае, як адыграць важную ролю ў працэсе дэмакратызацыі Беларусі: "Палітычныя задачы вырашаць лягчэй, калі за спіной стаіць мілітарная падтрымка"
Узнімалася і пытанне шчыльнай інтэграцыі Беларусі і Расіі. Аб'яднанне дзвюх краін у тым выглядзе, як яно ёсць зараз, стала прадметам асаблівай дыскусіі: "Дзе тая грань, калі заканчваецца інтэграцыя і пачынаецца страта незалежнасці і поўны аншлюс краіны?"
Міністэрства замежных спраў Украіны прызначыла Ігара Кізіма паслом па асаблівых даручэннях па Беларусі. Кіраўніцтва Палка Каліноўскага ведае Ігара Кiзіма як прафесіянала і дыпламата вельмі высокага ўзроўню і вітае такое рашэнне ўкраінскага кіраўніцтва. Кіраўніцтва палка гатовае аказаць Ігару Кізіму ўсялякае садзейнічанне ў яго працы і спадзяецца на плённую сумесную дзейнасць накіраваную на аднаўленне дружалюбных адносін паміж беларускім і ўкраінскім народамі.
12 September 2024
11 September 2024
08 September 2024
06 September 2024
04 September 2024
26 August 2024
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам