26 January 2024
Прадстаўнікі палка Каліноўскага працягваюць наведванне еўрапейскіх гарадоў. Там добраахвотнікі праводзяць сустрэчы з беларускімі актывістамі і мясцовымі палітыкамі. Сёння каліноўцы ў Празе сустрэліся з чэскім публіцыстам і філосафам Пятром Главачэкам і шэрагам чэшскіх дэпутатаў. Пасля гэтай сустрэчы кіраўнік знешнепалітычнага камітэта палаты дэпутатаў чэшскага парламента Марэк Жэнiшэк напісаў у сябе на старонцы ў Твітары: «Гэтыя героі — мая надзея, што зло прайграе».
Акрамя таго, дэпутаты перадалі беларускім ваярам прывітанне ад прэзідэнта Чэхіі Пятра Паўла. Ён таксама хацеў бы прыняць удзел у сустрэчы дэпутатаў з беларускімі добраахвотнікамі, але праз шчыльны графік зрабіць гэтага не змог. Аднак запрасіў беларусаў на сустрэчу падчас iх наступнага прыезду ў Чэхію.
06 June 2026
09 May 2026
12 April 2026
27 March 2026
08 February 2026
05 February 2026
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам