04 Чэрвень 2023
На мінулым тыдні палкавое падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова знішчылі сістэму відэаназірання "Грынадзер" і акопную РЭБ ворага. Таксама пасля паспяхова выкананай выведкі і карэктыроўкі мінамётнага разліка была знішчана жывая сіла акупантаў. Пасля перахопу перамоваў ворага страты пацверджаны.
Батальён Літвін працягвае працаваць на ўсходзе Украіны. Каманда цяжкіх кулямётаў і БПЛА батальёна працягвалі стаяць на абароне на бахмуцкім накірунку. Таксама ваяры батальёна разам з сумежнымі падраздзяленнямі прымалі ўдзел у лакалізацыі вячэрніх і начных штурмаў ворага.
Ваяры батальёна Волат на мінулым тыдні знаходзіўіся на ратацыі. Таксама праводзілася баявое зладжванне асабовага складу.
Медрота Палка Каліноўскага на мінулым тыдні працягвала ратаваць жыцці ваяроў сумежных падраздзяленняў, а таксама аказвала падтрымку ўсім баявым падраздзяленням Палка.
Страт і параненых на мінулым тыдні няма.
На мінулым тыдні прайшлі першыя трэнаванні рэзервнага батальёна Палка Каліноўскага на тэрыторыі Еўразвяза. Сувязь з'яўляецца адным з галаўнейшых накірункаў падрыхтоўкі да вайны. Трэнаванні праводзіў ваяр Палка Каліноўскага.
Далей будзе больш, таму дасылайце свае заяўкі у чат-бот рэзерва Палка Каліноўскага.
Але нагадаем, што чат-бот для ўступлення ў Полк застаецца тым жа. Спасылкі на чат-боты і ўсю іншую інфармацыю вы можаце знайсці на сайце Палка і ва ўсіх афіцыйных крыніцах.
Інфармацыя, якая тычыцца дапамогі Палку Каліноўскага таксама знаходзіцца ва ўсіх нашых афіцыйных крыніцах.
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам