26 May 2023

Сёння мы развіталіся з Міраславам Лазоўскім

Жыццё чалавека ўнікальнае, непаўторнае і ад гэтага мае вялікую каштоўнасць! Міраслаў змагаўся за гэта ўсё сваё жыццё, не толькі словамі, але і справай.

Ён быў беларускім грамадска-палітычным дзеячам, кнігавыдаўцом, адным з лідараў "Белага легіёну, і адным з найпрафесійнейшых баявых камандзіраў Палка Каліноўскага. Ён аддаў сваё жыццё, каб наступнае пакаленне не жыло ў рабстве. Бо рабства гэта найгоршае прыніжэнне для вольнага чалавека.

Міраслаў змагаўся з гэтым злом да канца свайго жыцця! І загінуў Міраслаў як сапраўдны герой, у баю, прыкрываючы адыход параненых пабрацімаў. Ён памёр вольным, выбіраючы сам, а не па загадзе страху ці страсці. Нават страх смерці не можа змяніць дзеянняў вольнага чалавека, бо ён вольны ад улады страху. Ён вышэй за страх. Ён гаспадар страху, а не яго парабак.

Толькі ў свабодзе чалавек можа любіць, і няма большага кахання, калі чалавек пакладзе душу сваю за сяброў сваіх! Гэта і ёсць дух воіна, выбар, каханне і свабода, і вышэйшая ўзнагарода - бессмяротнасць!

Мы ніколі не забудзем цябе. Сваёй працай, ты надыхаў і будзеш надыхаць тых, хто стаяў побач з табой у гэтай вайне з Расеяй. Ты стаў у шэрагі лепшых з нас і ўжо з нябёс глядзіш, як мы працягваем нашу агульную справу.

Сёння кожны з нас, апошні раз сказаў табе тое, што хацеў, але не паспеў пры тваім жыцці...

Мы абавязкова пераможам!

Жыве Беларусь і Слава Украіне!

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш

Падтрымаць