14 Травень 2023

Навіны тыдня 08-14.05 Прэс-рэліз №46

Выкананне задач на фронце

Батальён Літвін на мінулым тыдні працягваў выковнаць задачы на адным з найгарачэйшых накірунках фронту. Працавалі усе падраздзяленні батальёна. Некалькі ваяроў атрымалі параненне. Зараз іх жыццю нічога не пагражае.

На мінулым тыдні батальён Волат усё так жа працаваў у Бахмуце. Падраздзяленні батальёна працягваюць выконваць пастаўленныя задачы.

Палкавое падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова праводзіла выведку пазіцый у тылу ворага, па выніках была скарэктавана артылерыя. Таксама працаваў мінамётны разлік.

Медрота Палка Каліноўскага працягвае аказваць бесперабойную падтрымку баявых падраздзяленняў Палка і сумежнікаў.

Страт і на мінулым тыдні няма.

Сустрэча з мітрапалітам Кіеўскім і ўсёй Украіны Епіфаніем

Адбылася афіцыйная сустрэча Палка Каліноўскага з мітрапалітам Кіеўскім і ўсёй Украіны Епіфаніем.

Полк Каліноўскага выказаў цвёрдую і прынцыповую пазіцыю аб безумоўным захаванні ўсіх правоў вернікаў і стварэнне ўмоў, для рэалізацыі свабоды сумлення ў Беларусі, пасля звяржэння дыктатуры Лукашэнкі.

Мітрапаліт Кіеўскі і ўсёй Украіны Епіфаній распавёў шлях Украінскай Праваслаўнай Царквы і ўкраінскага грамадства да атрымання томаса.

Падзякаваў Палку Каліноўскага за дапамогу ў абароне Кіева і адбіцці расейскай агрэсіі.

Прадстаўнікі Палка сустрэліся з Маркам Фейгіным

На мінулым тыдні прадстаўнікі Палка сустрэліся з Маркам Фейгіным. Абмеркавалі ролю беларускіх добраахвотнікаў у расейска-украінскай вайне і пытанне вызвалення Беларусі ў будучым.

Усе актуальныя навіны, дэталі і падрабязнасці падзей вы можаце знайсці на нашым афіцыйным сайце і ў сацыяльных сетках Палка.

Інфармацыя, якая тычыцца дапамогі Палку Каліноўскага таксама знаходзіцца ва ўсіх нашых афіцыйных крыніцах.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш

Падтрымаць

Паважаныя сябры!

З прычыны адсутнасці фінансавай справаздачнасці па ўсіх рахунках Палка Каліноўскага, у тым ліку ўкраінскіх, польскіх і крыптовалютных, на працягу больш за год і ігнараванне адказу на гэтае пытанне штабам Палка Каліноўскага, адміністратар дадзенага сайта лічыць мэтазгодным не мець дачынення да непразрыстых фінансавых выдаткаў. У далейшым тут будзе размяшчацца інфармацыя па рахунках для донатаў канкрэтных баявых падраздзяленняў, якія маюць патрэбу ў падтрымцы, даюць справаздачнасць і не маюць дачынення да прадстаўнікоў штаба палка.

Разам да перамогі!