30 April 2023
Прадстаўнікі Палка Каліноўскага правялі сустрэчу з дырэктаркай тэлеканала «Белсат» Агнешкай Рамашэўскай. На сустрэчы прысутнічалі камандзір Палка Дзяніс «Кіт» Прохараў, афіцыйны спікер Крысціна «Чабор», палітычны прадстаўнік Палка Зміцер Шчыгельскі і іншыя прадстаўнікі Палка. Абмеркавалі больш цеснае супрацоўніцтва Палка Каліноўскага і тэлеканала «Белсат» у пытаннях асвятлення поўнамаштабнай вайны ва Украіне і актыўнага ўдзелу ў ёй беларускіх добраахвотнікаў. Сустрэча паказала, што мы думаем у адным напрамку, што да важнасці данясення гэтай інфармацыі да беларускага гледача.
Мы разам працуем на адну мэту - вольную і незалежную Беларусь і толькі разам мы зможам гэтага дамагчыся.
Жыве Беларусь!
09 May 2026
12 April 2026
27 March 2026
08 February 2026
05 February 2026
31 December 2025
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам