27 Красавік 2023
У нас ёсць машыны - у цябе рукі з патрэбнага месца.
Ты старэйшы за 18 гадоў і можаш з дзіравага вядра зрабіць «цукерку». Магчыма, нават, ты падымаў амаль з попелу і ставіў на ход тачкі. Цябе не спалохае адарванае выбухам кола ці прабіты асколкам рухавік. Табе падабаецца працаваць над складанымі паломкамі і ты здольны разабрацца з тым, з чым раней не сутыкаўся.
Нам не патрэбны кузаўныя майстры, нам усё роўна на ўмяціны ў дзвярах і кузаве. Нашы машыны павінны ездзіць і выцягваць хлопцаў з гарачых кропак.
Нам не патрэбны супер-майстры. Нам патрэбны кампетэнтныя механікі, якія разумеюць што яны робяць.
— Ты будзеш мець заробак ад 1000$, харчаванне і жыллё далёка ад зоны баявых дзеянняў.
— Ты будзеш вяртаць на фронт пабітыя тачкі для нашых хлопцаў, збіраць амаль з кучы металалому працуючы механізм.
— Ты будзеш працаваць нармальнымі інструментамі, з поўным забеспячэннем запчасткамі і расходнікамі.
Усё проста: ты робіш машыну - хлопцы едуць на ёй знішчаць оркаў.
Галоўная задача - машына павінна быць на хаду і не падвесці нашых байцоў у самы цяжкі момант.
Калі такія задачы па плячы - пішы ў бот @BelarusAndUkraineBot з паметкай #AUTO
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам
5375 4141 2630 1919
3NE6pxt9JLYuQkQ8qkseaiakX7vyQyn87r
0x0De136b4Fa35ED6b7E4CF817AD6cea54C78D2601
TD3ChtJ89b6KQymv312smCrxB1xAwtjn8Z