02 Красавік 2023

Чабор

– Як ты знайшла сваё месца ў Палку Каліноўскага?

– Калі маю заяўку на ўступленне ўсхвалілі, то ў Палку ўжо было ўсведамленне, што трэба ствараць прэс-службу. З'явілася неабходнасць у спікеры. Мне задалі некалькі пытанняў: “Ці валодаеш беларускай мовай? Ці хаваеш твар?”. І я неяк прыняла для сябе рашэнне, што, у прынцыпе, я гатовая. Я гатовая пайсці на гэта, я гатовая гэтым займацца. Праз пару тыдняў знік Ваня “Брэст” разам з групай хлопцаў. І вось гэта ўсё стваралася літаральна ў адзін і той жа час. То бок, у нас выйшаў першы прэс-рэліз і адразу ж выйшаў пазапланавы… Было вельмі цяжка, але я паспрабавала, у мяне атрымалася. І вось так я і пачала рабіць тое, што раблю. Часта чую, што як робат, няма эмоцый. Але ж фармат такі. Ведаў бы хто, як цяжка стрымацца бывае, але ж я павінна. Гэта мой кавалак адказнасці.

Поўнае інтэрв'ю чытайце ў нашым інстаграме

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш

Падтрымаць

Паважаныя сябры!

З прычыны адсутнасці фінансавай справаздачнасці па ўсіх рахунках Палка Каліноўскага, у тым ліку ўкраінскіх, польскіх і крыптовалютных, на працягу больш за год і ігнараванне адказу на гэтае пытанне штабам Палка Каліноўскага, адміністратар дадзенага сайта лічыць мэтазгодным не мець дачынення да непразрыстых фінансавых выдаткаў. У далейшым тут будзе размяшчацца інфармацыя па рахунках для донатаў канкрэтных баявых падраздзяленняў, якія маюць патрэбу ў падтрымцы, даюць справаздачнасць і не маюць дачынення да прадстаўнікоў штаба палка.

Разам да перамогі!