27 March 2023
На мінулым тыдні батальён “Літвін” працаваў на запарожскім і херсонскім накірунках фронту. Працавалі сапёры, выведка і мінамётныя разлікі батальёна. Знішчана жывая сіла ворага і бронетэхніка.
Батальён “Волат” працягвае стаяць на абароне Бахмута. Працуюць мінамётныя разлікі батальёна і штурмавыя групы.
Палкавое падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова праводзіла выведку варожых пазіцый, а так сама карэктыроўку артылерыі сумежнікаў. Паспяхова адпрацаваў мінамётны разлік падраздзялення. 25 сакавіка, у Дзень Волі, Палкавое Бпла выконвала задачу разам з сумежнымі падраздзяленнямі. У выніку паспяхова адпрацавалі па ангарах з БК, тэхнікай і жывой сілай ворага.
Медрота Палка Каліноўскага працягвае працаваць на двух накірунках фронту.
Страт і параненых на мінулым тыдні ў Палку Каліноўскага няма.
Полк Каліноўскага, разам з усімі беларусамі адсвяткаваў 105 год абвешчання Беларускай Народнай Рэспублікі. Прадстаўнікі Палка распавялі як прайшоў гэты год і звярнуліся да беларусаў.
Усе актуальныя навіны, дэталі і падрабязнасці падзей вы можаце знайсці на нашым афіцыйным сайце і ў сацыяльных сетках Палка.
Інфармацыя, якая тычыцца дапамогі Палку Каліноўскага таксама знаходзіцца ва ўсіх нашых афіцыйных крыніцах.
06 June 2026
09 May 2026
12 April 2026
27 March 2026
08 February 2026
05 February 2026
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам