23 Сакавік 2023

Камендатура

Зіма. Цёмная ноч.

Вёска сярод паўднёва-ўкраінскіх стэпаў.

На цэнтральнай плошчы стаіць зламаны аўтобус.

У аўтобусе сядзіць ваяр-кіроўца (ВК) і сумна чакае рамонтнікаў.

ВК звяртае ўвагу на цьмяна-асветлены адміністрацыйны будынак і, вырашыўшы, што гэты кінатэатр, накіроўваецца да яго.

Перад будынкам ВК бачыць чалавека ў форме. Падыходзіць да яго і пытаецца:

  • А дзе тут туалет?

Чалавек у форме ўважліва глядзіць на ВК, на яго летнюю форму ЗСУ і спакойна адказвае, акідваючы поглядам навакольную непраглядную ноч:

  • Усюды... - паўза. Выпраўляецца і хутка кажа: - У полі...

  • Дзякуй. - І сыходзіць у цемру за будынкам.

Праз дваццаць хвілін па шляху з поля да аўтобуса ВК праходзіць недалёка ад чалавека ў форме і чуе:

  • Хлопец, а ты хто такі?

  • Вайсковы.

  • Я бачу, што вайсковы. Ты адкуль?

  • З Беларусі!

  • Адкуль?!!!

  • З Беларусі...

  • А дакументы ёсць?

Ваяр працягвае паперу А4 з наклееным фота, пячаткай і некалькімі радкамі тэкста.

Служачы камендатуры (як выявілася) уважліва разглядае прад'яўлены дакумент. Потым пільна глядзіць на шчасліва ўсмешлівага падаўца гэтага "дакумента".

  • Гэта што?

  • Ваеннік)))

  • Што??

  • Ваенны білет... - крыху няўпэўнена кажа - Нам толькі такія выдаюць...

СК робіць паўкроку назад, цягнецца да пісталета і адначасова здзіўлена-лісліва кажа:

  • Ого, тут і аўтамат упісаны... - далей запытальным ціхім голасам - Аўтамат дзе?

  • Ай, не стаў з сабой браць.

Правяраючы ўжо спакойна:

  • Гэта добра. А як цябе выпусцілі з Беларусі?

  • Вось так і выпусцілі.

СК стэлефаноўваецца з в/ч пазначанай у дакуменце.

СК у тэлефоннай трубцы чуе голас, вядомы па тэлетрансляцыях. Увесь падбіраецца. Нешта невыразна адказвае тэлефоннаму суразмоўцу, кладзе трубку і хавае тэлефон запазуху.

Уважліва аглядае з галавы да ног ужо сінеючага ад холаду ВК.

  • Інтрэрнацыянальны легіён?

  • Інтэрнацыянальны легіён.

Моўчкі працягвае ВК вайсковы білет. Нешта спрабуе сказаць. Замаўкае. Працягвае руку. І з поціскам рукі кажа:

  • Беражыце сябе...

Паварочваецца і сыходзіць у будынак клуба.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш

Падтрымаць

Паважаныя сябры!

З прычыны адсутнасці фінансавай справаздачнасці па ўсіх рахунках Палка Каліноўскага, у тым ліку ўкраінскіх, польскіх і крыптовалютных, на працягу больш за год і ігнараванне адказу на гэтае пытанне штабам Палка Каліноўскага, адміністратар дадзенага сайта лічыць мэтазгодным не мець дачынення да непразрыстых фінансавых выдаткаў. У далейшым тут будзе размяшчацца інфармацыя па рахунках для донатаў канкрэтных баявых падраздзяленняў, якія маюць патрэбу ў падтрымцы, даюць справаздачнасць і не маюць дачынення да прадстаўнікоў штаба палка.

Разам да перамогі!