14 Сакавік 2023

Сёння адзначаюць Дзень добраахвотніка ва Украіне

Гэта новае, але вельмі важнае свята, заснаванае ў гонар усіх тых, хто 14 сакавіка 2014 года добраахвотна стаў на абарону Украіны. Ужо тады нямала беларусаў далучыліся да абароны гэтай мужнай краіны. Далучаюцца і сёння!

На фота рэкрутацыйны цэнтр Палка Каліноўскага ў Варшаве, адкуль выязджаюць беларускія добраахвотнікі, каб дапамагчы хутчэй атрымаць перамогу над Расеяй!

Жыве Беларусь, Слава Украіне і Слава ўсім, хто ўжо не вернецца з гэтай вайны

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш

Падтрымаць

Паважаныя сябры!

З прычыны адсутнасці фінансавай справаздачнасці па ўсіх рахунках Палка Каліноўскага, у тым ліку ўкраінскіх, польскіх і крыптовалютных, на працягу больш за год і ігнараванне адказу на гэтае пытанне штабам Палка Каліноўскага, адміністратар дадзенага сайта лічыць мэтазгодным не мець дачынення да непразрыстых фінансавых выдаткаў. У далейшым тут будзе размяшчацца інфармацыя па рахунках для донатаў канкрэтных баявых падраздзяленняў, якія маюць патрэбу ў падтрымцы, даюць справаздачнасць і не маюць дачынення да прадстаўнікоў штаба палка.

Разам да перамогі!