06 March 2023
На мінулым тыдні мінамётныя разлікі батальёна “Літвін” працавалі на бахмуцкім накірунку, знішчаючы жывую сілу ворага.
Батальён “Волат” таксама працаваў на бахмуцкім накірунку і аказваў дапамогу сумежным падраздзяленням ЗСУ.
Палкавое падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова праводзіла выведку пазіцый ворага і карэктавала далёкабойную артылерыю сумежнікаў. Як мы паведамлялі раней, палкавое БПЛА узяла ў палон акупантаў. Відэа з допытам аднаго з акупантаў можаце ўбачыць на нашым тэлеграм канале і ў ютуб. Падрабязнасці па астатнім палонным будуць пазней.
Страт і параненых на мінулым тыдні ў Палку няма.
Усе актуальныя навіны, дэталі і падрабязнасці падзей вы можаце знайсці на нашым афіцыйным сайце і ў сацыяльных сетках Палка.
Інфармацыя, якая тычыцца дапамогі Палку Каліноўскага таксама знаходзіцца ва ўсіх нашых афіцыйных крыніцах.
06 June 2026
09 May 2026
12 April 2026
27 March 2026
08 February 2026
05 February 2026
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам