27 February 2023
На мінулым тыдні батальён “Літвін” працаваў адразу на двух накірунках фронту. Мінамётныя разлікі батальёна стаялі на абароне Бахмута, а групы выведкі правялі паспяховыя аперацыі ў другой часцы фронту Украіны.
Батальён “Волат” правёў дастаткова плённы тыдзень. На Бахмуцкім накірунку, мінамётныя разлікі батальёна паспяхова знішчалі агнявыя кропкі ворага, знішчылі КСП акупанта і месцанакаплення жывой сілы.
Палкавое падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова праводзіла выведку пазіцый ворага і карэктавала далёкабойную артылерыю сумежнікаў. Акрамя гэтага былі ўзяты ў палон акупанты, быў папоўнены абменны фонд. Падрабязнасці на конт палонных будуць у бліжэйшыя дні ў афіцыйных сетках Палка.
Страт і параненых на мінулым тыдні ў Палку няма.
Полк Каліноўскага набірае медыкаў, якія будуць працаваць на эвакуацыі параненых.
У нас павялічылась колькасць машын, і як следства, нам патрэбны некалькі новых брыгад.
У першую чэргу нас цікавяць людзі з медыцынскай адукацыяй, гатовыя ехаць на перадавую і аказваць самую першую дапамогу пацярпелым.
З вамі будзе падпісаны кантракт з Узброенымі сіламі Украіны, вы атрымаеце вайсковы квіток і штомесячны заробак.
Усе актуальныя навіны, дэталі і падрабязнасці падзей вы можаце знайсці на нашым афіцыйным сайце і ў сацыяльных сетках Палка.
Інфармацыя, якая тычыцца дапамогі Палку Каліноўскага таксама знаходзіцца ва ўсіх нашых афіцыйных крыніцах. Падтрымаць
27 October 2025
10 October 2025
06 October 2025
01 October 2025
26 August 2025
23 July 2025
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам