20 February 2023
На мінулым тыдні батальён “Літвін” разам з батальёнам “Волат” знаходзіліся на найгарачэйшым напрамку фронту Украіны - на абароне Бахмута. Працавала выведка абодвух батальёнаў і мінамётныя падраздзяленні. Пацверджана, што разлікам ПТРК “Мілан” быў знішчаны назіральны пункт ворага з асабовым складам акупантаў. На гэтым жа напрамку, актыўна працуе наш медэвак, які дапамагае сумежнікам эвакуяваць параненых.
Палкавое падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова праводзіла выведку пазіцый ворага і карэктавала далёкабойную артылерыю сумежнікаў.
Страт і параненых на мінулым тыдні ў Палку няма.
Таксама на мінулым тыдні мы наведалі вучэбную роту і зафіксавалі фінальны этап трэнаванняў рэкрутаў, перад размеркаваннем іх у падраздзяленні Палка. Паглядзець рэпартаж можна на нашым ютуб канале.
Запаўняйце анкеты ў нашым чат-боце ў тэлеграм і далучайцеся да Палка. Разам да перамогі!
Усе актуальныя навіны, дэталі і падрабязнасці падзей вы можаце знайсці на нашым афіцыйным сайце і ў сацыяльных сетках Палка.
Інфармацыя, якая тычыцца дапамогі Палку Каліноўскага таксама знаходзіцца ва ўсіх нашых афіцыйных крыніцах. Падтрымаць Полк
06 June 2026
09 May 2026
12 April 2026
27 March 2026
08 February 2026
05 February 2026
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам