13 Люты 2023

Навіны тыдня 06-12.02 Прэс-рэліз №33

Навіны з фронту. Праца палкавых батальёнаў

На мінулым тыдні батальён “Літвін” знаходзіўся на ўсходнім напрамку фронту. Працавала выведка батальёна.

Батальён “Волат” працягвае стаяць на абароне Бахмута. Паспяхова знішчае ворага як асабістымі падраздзяленнямі, якія працуюць з АГС, мінамётаў і ПТРК, так і разам з сумежнікамі з ДПСУ.

Палкавое падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова праводзіла выведку пазіцый ворага і карэктавала далёкабойную артылерыю. Мінамётныя разлікі паспяхова адпрацавалі па асабоваму складу акупантаў.

Страт і параненых на мінулым тыдні ў Палку няма.

Беларусы, надышоў час дзейнічаць

Звяртаемся да ўсіх, хто хоча прыехаць у Полк Каліноўскага і далучыцца да барацьбы супраць расейскіх акупантаў і вызвалення Беларусі, але з нейкай прычыны не можа вырашыцца. Мы нагадваем, што ў Палку зможа знайсці сябе кожны. Вас ніхто не адправіць без падрыхтоўкі ў зону баявых дзеянняў. Кожны рэкрут праходзіць вучэбку, пасля чаго размяркоўваецца па падраздзяленнях Палка, як баявых, так і тылавых.

Увесь час нам неабходны кіроўцы, механікі, медыцынскія спецыялісты. Акрамя баявых падраздзяленняў у нас існуе гарнізонная, медыцынская, медыя і іншыя службы. Без Вашага жадання ніхто вас не адправіць на самы нуль.

Беларусы, надышоў час дзейнічаць. Пакідайце «канапавыя войскі» і далучайцеся да рэальнага войска - Палка Каліноўскага.

З вамі будзе падпісаны кантракт з Узброенымі сіламі Украіны, вы атрымаеце вайсковы квіток і штомесячны заробак.

Інфармацыю для рэкрутаў глядзіце на асобнай старонцы kalinouski.org/recruits/

Усе актуальныя навіны, дэталі і падрабязнасці падзей вы можаце знайсці на нашым афіцыйным сайце і ў сацыяльных сетках Палка.

Інфармацыя, якая тычыцца дапамогі Палку Каліноўскага таксама знаходзіцца ва ўсіх нашых афіцыйных крыніцах. Падтрымаць Полк

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім дабраахвотнікам

Даведацца больш

Падтрымаць

Перавесці банкаўскай карткай

Аплаціць bitcoin
Скапіравана Monobank:

5375 4141 2630 1919

Больш варыянтаў

Даслаць крыптавалюту

Аплаціць bitcoin
Скапіравана BTC:

3NE6pxt9JLYuQkQ8qkseaiakX7vyQyn87r

Аплаціць ethereum
Скапіравана ETH:

0x0De136b4Fa35ED6b7E4CF817AD6cea54C78D2601

Аплаціць usdt
Скапіравана USDT (TRC):

TD3ChtJ89b6KQymv312smCrxB1xAwtjn8Z