30 January 2023
Ваяры батальёна “Літвін” працягваюць працаваць на адным самых гарачых напрамкаў фронту на ўсходзе Украіны. Выконваюць штурмавыя аперацыі і выведку пазіцый ворага.
Батальён “Волат” таксама працуе на ўсходзе Украіны. Паспяхова знішчае ворага, працуюць з АГС і мінамётаў.
Палкавое падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова праводзіла выведку тэхнікі акупанта, эфектыўна скарэктавала свае мінамёты, якія адпрацавалі па варожых пазіцыях. У выніку чаго акупанты панеслі страты.
Страт і параненых на гэтым тыдні няма.
26 студзеня ў Кіеве адбыўся марш памяці Міхася Жызнеўскага, прысвечаны ўсім беларусам, якія загінулі ў барацьбе за Украіну і вольную Беларусь з 2014 па 2022 год.
Прадстаўнікі Палка Каліноўскага таксама ўдзельнічалі ў маршы, ушанавалі памяць усіх, хто аддаў сваё жыццё ратуючы лёс і гонар Беларусі.
Усе падрабязнасці можна знайсці ў сацыяльных сетках Палка.
З вамі будзе падпісаны кантракт з Узброеннымі сіламі Украіны, вы атрымаеце вайсковы квіток і штомесячны заробак.
Дасылайце заяўкі ў наш чат-бот з пазнакай #танкіст. Чакаем Вас у шэрагах Палка!
Усе актуальныя навіны, дэталі і падрабязнасці падзей вы можаце знайсці на нашым афіцыйным сайце і ў сацыяльных сетках Палка.
Інфармацыя, якая тычыцца дапамогі Палку Каліноўскага таксама знаходзіцца ва ўсіх нашых афіцыйных крыніцах. Падтрымаць Полк
08 February 2026
05 February 2026
31 December 2025
14 December 2025
09 December 2025
27 November 2025
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам