23 Студзень 2023
Батальён Волат усё гэтак жа знаходзіцца на самым гарачым напрамку фронту, дзе стрымлівае пастаяныя атакі ворага. На мінулым тыдні вельмі інтэнсіўна і эфектыўна адпрацавала СПГ і мінамёты батальёна.
Некалькі ваяроў параненыя, але іх жыццю нічога не паграджае.
На мінулым тыдні ваяры батальёна "Літвін" праводзілі штурмавыя аперацыі сумесна з падраздзяленнямі ЗСУ. У дадзены момант частка батальёна знаходзіцца на ратацыі, іншая частка рыхтуецца да выканання новай баявой задачы.
Палкавое БПЛА імя Мікіты Крыўцова працавала на двух напрамках: Сватаўскім і Бахмутскім. Падраздзяленне паспяхова ажыцяўляла карэкціроўку вагню і выведку пазіцый ворага.
На мінулым тыдні рэкруты вучэбнай роты Палка Каліноўскага паспяхова прайшлі псіхафізічны тэст, а таксама трэніроўкі з гранатамі. Падрыхтоўку, якую мы забяспечваем нашым рэкрутам, празодзяць толькі спецыяльным падраздзяленні ЗСУ. Вучэбная рота рыхтуецца да размеркавання па баявым падраздзяленням Палка.
22 студзеня жыхары Украіны адзначылі "Дзень саборнасці". Гэта дзяржаўнае свята прымеркавана да аб'яднання Украінскай Народнай Рэспублікі і Заходнеўкраінскай Народнай Рэспублікі ў адзіную, непадзельную дзяржаву.
Полк Каліноўскага, віншуе ўкраінцаў з гэтым святам і робіць усё магчымае, каб і далей Украіна заставалася непадзельнай, адваявала ўсе акупаваныя тэрыторыі і была незалежнай.
Усе актуальныя навіны, дэталі і падрабязнасці падзей вы можаце знайсці на нашым афіцыйным сайце і ў сацыяльных сетках Палка.
Інфармацыя, якая тычыцца дапамогі Палку Каліноўскага таксама знаходзіцца ва ўсіх нашых афіцыйных крыніцах. Падтрымаць Полк
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам
5375 4141 2630 1919
3NE6pxt9JLYuQkQ8qkseaiakX7vyQyn87r
0x0De136b4Fa35ED6b7E4CF817AD6cea54C78D2601
TD3ChtJ89b6KQymv312smCrxB1xAwtjn8Z