02 January 2023
На мінулым тыдні ў батальёне "Літвін" працавала выведка і БПЛА. Так сама працягвалася баявая падрыхтоўка асабістага складу.
Ваяры батальёну "Волат" працягвалі трымаць абарону ў найгарачэйшым участку фронта, эфектыўна наносілі агнявое паражэнне па скапленню ворага.
Палкавое падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова скарэктавала свой мінамётны разлік, які паспяхова адпрацаваў па варожых пазіцыях.
На мінулым тыдні адбыўся выніковы стрым Палка Каліноўскага за 2022 год.
Камандзір Палка Дзяніс “Кіт” Прохараў і намеснік камандзіра Палка Вадзім "Ігар" Кабанчук распавялі пра вынікі года для Палка Каліноўскага. Былі ўзняты пытанні, якія тычацца баявых падраздзяленняў і палітычных крокаў Палка.
Запіс стрыму вы можаце знайсці на нашым ютюб канале.
Украінскія парламентарыі, дэпутаты вярхоўнай рады Украіны, павіншавалі беларускіх добраахвотнікаў з палка Каліноўскага са святамі.
Далучыцца да Палка можна праз чат-бот: @Rekrut_PKK_bot
Таксама вы можаце падтрымаць Полк, аказаўшы спонсарскую ці валанцёрскую дапамогу.
06 June 2026
09 May 2026
12 April 2026
27 March 2026
08 February 2026
05 February 2026
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам