30 Снежань 2022

Зварот да беларускага ваенкаму

Я атрымаў позву, з заклікам з'явіцца ў ваенкамат!

Непаважаны ваенкам. Хутчэй за ўсё, вы, перакуліўшы чарговую чарку самагонкі, закусіўшы і выцершы рот зашмальцаваным рукавом кіцеля, які ўжо даўно не зашпіляецца на пузе - здзейснілі памылку. Вы хочаце заклікаць мяне "на абарону Беларусі ад нападу з чатырох пазіцый", я разумею, выслужвацца, а не служыць вы прывыклі.

Дык вось паведамляю. Позна. Я ўжо стаю на абароне Беларусі. Змагаюся з акупантамі, якія топчуць украінскую зямлю і даўно сябе добра адчуваюць на маёй беларускай. Я дарэчы не маю сумневаў, што менавіта вы, непаважаны ваенкам, сустракалі з хлебам і соллю эшалоны тэхнікі рускіх, якія заязджалі ў гомельскую вобласць.

Дык вось! Вы не хвалюйцеся. Служба мая ідзе добра. Аўтамат прыстраляў на выдатна! Хапіла ўсяго чатыры чэрапа рускіх акупантаў. З забеспячэннем таксама няма праблем. Ямо добра. Кавалак у горла камяком не становіцца, як у вас. Ставяцца да мяне паважліва і пабрацімы і мясцовае насельніцтва. Зараз, зараз! Прабачце, растлумачу што такое паважліва. Вы то забыліся як гэта... Гэта калі не плююць у спіну, за тое, што ты робіш. Гэта калі начальства не выцірае аб цябе ногі. Гэта калі можаш выказаць сваю пазіцыю без наступстваў. Зразумеў, ваенкам?

Прашу вас перастаць слаць мне позвы. Пачакайце крыху, я сам за імі прыеду. Прама да вас у хату і заеду. Пасядзім. Пагаворым. Я раскажу пра тое як ваяваў ва Украіне і як мне з пабрацімамі ўдалося вызваліць Беларусь. Вы раскажыце пра злачынствы і пра тое, як здрадзіў дадзеную беларускаму народу прысягу. А потым паедзем у суд. Не адразу. Там будуць чэргі з такіх як вы…

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш

Падтрымаць

Перавесці банкаўскай карткай

Аплаціць карткай
Картка
Падтрымаць
Аплаціць bitcoin
Скапіравана Monobank:

5375 4141 2630 1919

Больш варыянтаў

Даслаць крыптавалюту

Аплаціць bitcoin
Скапіравана BTC:

3NE6pxt9JLYuQkQ8qkseaiakX7vyQyn87r

Аплаціць ethereum
Скапіравана ETH:

0x0De136b4Fa35ED6b7E4CF817AD6cea54C78D2601

Аплаціць usdt
Скапіравана USDT (TRC):

TD3ChtJ89b6KQymv312smCrxB1xAwtjn8Z