19 Снежань 2022

Навіны тыдня 12-18.12 Прэс-рэліз №25

Навіны з фронту


На мінулым тыдні, мінамётны разлік батальёна "Літвін" разам са знакамітымі гаўбіцамі тры сямеркі, якія стаяць на ўзбраенні ЗСУ, адпрацавалі па варожай сіле і тэхніцы. Карэкціроўку агню здзейсняла наша БПЛА. Задача выканана паспяхова, вораг знішчаны.

Ваяры батальёну "Волат" адбілі занятую раней ворагам пазіцыю ЗСУ і адкінулі акупантаў. Падчас блізкага кантактнага бою была знішчана жывая сіла ворага. Сярод ваяроў батальёна адзін лёгка паранены. Батальён Волат надалей трымае абарону на даверанным адрэзку фронту.

Палкавае падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова правяло карэкціроўку артырэлерыйскага агоню, дзякуючы чаму сумежнікамі быў знішчаны склад бк і два разлікі мінамёта ворага. Падраздзяленне здзейсніла выведку размяшчэння цяжкай браніраванай тэхнікі ворага. Падчас чаго былі выкрыты пазіцыі двух танкаў.

Полк Каліноўскага працягвае выконваць баявыя задачы. Страт на гэтым тыдні няма.

Сустрэча з з Упаўнаважаным Вярхоўнай Рады па правах чалавека Дзмітрыем Лубінцом


14 снежня ў Кіеве прайшла сустрэча прадстаўнікоў Палка Каліноўскага і праваабаронцаў з Упаўнаважаным Вярхоўнай Рады па правах чалавека Дзмітрыем Лубінцом.

У ёй прынялі ўдзел 10 народных дэпутатаў міжфракцыйнай групы Вярхоўнай Рады Украіны "За дэмакратычную Беларусь", а таксама юрысткі Free Belarus Center.

Прадстаўнікамі Палка было ўзнятае пытанне пра двух нашых палонных. Спадар Лубінец запэўніў, што будзе спрыяць іх вызваленню.

Таксама былі абмеркаваныя іншыя істотныя пытанні для беларусаў ва Украіне.

Фінальная частка падрыхтоўкі навучальнай роты


На гэтым тыдні таксама адбылася фінальная частка падрыхтоўкі навучальнай роты Палка Каліноўскага: прайшоў марш кідок на 15км, адпрацавалі дзеянні падчас траплення ў засаду, эвакуацыі параненых, выстаўлення назіральнага пункта ў ляснай мясцовасці, дзеянні падчас артабстрэлу і нападу ДРГ. Усе вучэнні праходзілі пад адкрытым небам. Рэкруты правялі ноч у лесе ва ўмовах набліжаных ды баявых.

Сустрэчы з кіраўніцтвам Чарнігаўскай абласной рады


Прадстаўнікі Палка Каліноўскага правялі сустрэчы з кіраўніцтвам Чарнігаўскай абласной рады, кіраўніцтвам найбуйнейшых гарадоў рэгіёна – Чарнігава і Ніжына, прадстаўнікамі абласной вайсковай адміністрацыі.

На ўсіх перамовах мы сустракалі поўнае разуменне нашай пазіцыі, што беларускі і ўкраінскі народ блізкія паміж сабой, што сёння Беларусь - акупаваная краіна.

Стратэгічныя мэты


На гэтым тыдні на супольнай нарадзе палка Каліноўскага мы акрэслілі і зацвердзілі нашыя стратэгічныя мэты.

Аб сваім цвёрдым намеры стаць часткай ЕС і НАТА заявіла Украіна, незалежнасць якой мы сёння абараняем. Таму мы лічым, што для Беларусі натуральны арыенцір — імкнуцца да ўступлення ў Еўразвяз і стаць часткай НАТА.

Еўрапейскі вектар развіцця Беларусі можна забяспечыць толькі пасля дэакупацыі нашай дзяржавы ад расійскіх войскаў і дэмантажУ ўнутранага дыктатарскага рэжыму.

З поўным тэкстам вы можаце азнаёміцца на нашым сайце.

Далучыцца да Палка можна праз чат-бот: @BelarusAndUkraineBot

Таксама вы можаце падтрымаць Полк, аказаўшы спонсарскую ці валанцёрскую дапамогу.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім дабраахвотнікам

Даведацца больш

Падтрымаць

Перавесці банкаўскай карткай

Аплаціць bitcoin
Скапіравана Monobank:

5375 4141 2630 1919

Больш варыянтаў

Даслаць крыптавалюту

Аплаціць bitcoin
Скапіравана BTC:

3NE6pxt9JLYuQkQ8qkseaiakX7vyQyn87r

Аплаціць ethereum
Скапіравана ETH:

0x0De136b4Fa35ED6b7E4CF817AD6cea54C78D2601

Аплаціць usdt
Скапіравана USDT (TRC):

TD3ChtJ89b6KQymv312smCrxB1xAwtjn8Z