12 Снежань 2022

Навіны тыдня 5-11.12 Прэс-рэліз №24

Навіны з фронту


На мінулым тыдні, мінамётныя падраздзяленні батальёна "Літвін" удзельнічалі ў баявых задачах са смежнікамі з ЗСУ. Выведка батальёна працавала на лініі фронту. Частка ваяроў працягвае трэніроўкі па падрыхтоўцы да новых задач.

Ваяры батальёну "Волат" працягваюць паспяхова выконваць баявыя задачы на адным з найгарачэшых накірункаў фронту. Але падчас выканяння аперацыі, адзін з ваяроў быў паранены. Ён гаспіталізаваны і на дадзены момант яго жыццю нічога не пагражае.

Палкавое падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова працягваюць падрыхтоўку асабовага складу да баявой задачы. Так як нядаўна падраздзяленне БПЛА пашырылася, праводзіцца неабходнае баявое зладжванне асабістага складу

Страт на гэтым тыдні няма.

Аб'яднанне Палка Каліноўскага і Кіберпартызан


Так сама на мінулым тыдні прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная аб'яднанню палка Каліноўскага і «Кіберпартызан». Прадстаўнік Кіберпартызан цяпер уваходзіць у штаб Палка Каліноўскага. Нагадаем, што Кіберпартызаны гераічна праявілі сябе ў пратэстах 2020 года супраць дыктатуры. З пачаткам поўнамаштабнай вайны Кіберпартызаны сталі дапамагаць ЗСУ, ГУР, СБУ інфармацыяй аб перамяшчэнні акупантаў па тэрыторыі Беларусі.

Мы вызначалі агульныя мэты палка Каліноўскага і Кіберпартызан:

- Вызваленне Украіны;

- Звяржэнне акупацыйнага рэжыму і аднаўленне незалежнасці Беларусі;

- Стабілізацыя ў Беларусі на пераходны перыяд;

- Вяртанне да дэмакратычных прынцыпаў кіравання і законнасці.

Мы рады супрацоўніцтву з арганізацыяй, якая рэальна дзейнічае. Вітаем Кіберпартызан у нашым складзе. Разам да перамогі!

Далучыцца да палкавога падраздзялення БПЛА можна праз чат-бот: @BelarusAndUkraineBot з паметкай #БПЛА_МК

Таксама вы можаце падтрымаць Полк, аказаўшы спонсарскую ці валанцёрскую дапамогу.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш

Падтрымаць

Перавесці банкаўскай карткай

Аплаціць карткай
Картка
Падтрымаць
Аплаціць bitcoin
Скапіравана Monobank:

5375 4141 2630 1919

Больш варыянтаў

Даслаць крыптавалюту

Аплаціць bitcoin
Скапіравана BTC:

3NE6pxt9JLYuQkQ8qkseaiakX7vyQyn87r

Аплаціць ethereum
Скапіравана ETH:

0x0De136b4Fa35ED6b7E4CF817AD6cea54C78D2601

Аплаціць usdt
Скапіравана USDT (TRC):

TD3ChtJ89b6KQymv312smCrxB1xAwtjn8Z