04 November 2022
Прадстаўнікі Палка Каліноўскага сустрэліся з мэрам Кіева Віталём Клічко
4 лістапада ў Кіеве прайшла сустрэча прадстаўнікоў Палка Каліноўскага з кіраўніком украінскай сталіцы Віталём Клічко. Гарадскі галава Кіева падзякаваў беларусам за ўдзел у абароне Кіева ў лютым-сакавіку 2022 года. Нагадаем, што камандзір палка Дзяніс Кіт падчас абароны Кіева атрымаў раненне, а таксама гераічна загінулі 2 беларускія добраахвотнікі.
На сустрэчы таксама прысутнічаў народны дэпутат Ігар Гузь.
Падчас размовы добраахвотнікі расказалі пра палітычную сітуацыю ў Беларусі і асабліва падкрэслілі, што абсалютная большасць беларусаў падтрымліваюць Украіну ў яе барацьбе і катэгарычна негатыўна ставяцца да выкарыстання тэрыторыі іх краіны для агрэсіі супраць украінскага народу.
Таксама былі абмеркаваныя пытанні дапамогі з боку кіеўскай гарадской адміністрацыі Палку Каліноўскага.
09 May 2026
12 April 2026
27 March 2026
08 February 2026
05 February 2026
31 December 2025
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам