24 Кастрычнік 2022
Мінамётчыкі Батальёну Волат Палка Каліноўскага працавалі па пастаўленых цэлях, якія знішчаны паспяхова.
Ваяры батальёна Літвін на гэтым тыдні паспяхова выканалі задачы выведкі і аэраравыведкі, пастаўленыя камандаваннем.
Таксама ваяры батальёна Літвін і Волат прыступілі да выканання агульнай баявой задачы, падрабязнасці якой мы зможам раскрыць пасля яе завяршэння.
Старт і цяжкапараненых на гэтай тыдні няма.
Важнай падзеяй на гэтым тыдні стала сустрэча ў Кіеве прадстаўнікоў Палка Каліноўскага з Міжфракцыйным дэпутацкім аб'яднаннем Вярхоўнай Рады Украіны «Дэмакратычная Беларусь».
Украінскі бок выказаў павагу беларусам, якія змагаюцца са зброяй у руках за Украіну і задэклараваў жаданне супрацоўнічаць з Палком Каліноўскага, як з прадстаўніком беларускага народу. Былі абмеркаваныя вайскова-палітычныя пытанні і планы развіцця Палка Каліноўскага.
Па выніках сустрэчы былі прынятыя некалькі важных рашэнняў: У адказ на запыт ваяроў Палка Каліноўскага дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны запрапануюць Кабінету Міністраў унесці змены ў Пастанову пра выплаты семʼям загінуўшых беларускіх ваяроў.
Таксама дэпутаты вырашылі вынесці на галасаванне пастанову аб прызнанні Беларусі часова акупаванай Расеяй тэрыторыяй. Дамовіліся што дэпутаты Вярхоўнай рады Украіны разам з прадстаўнікамі Палка Каліноўскага будуць адстойваць інтарэсы беларускага народу ў Еўрапейскіх і сусветных парламенцкіх інстытуцыях ОБСЕ, ПАРЭ, Парламенцкай асамблеі НАТА.
Таксама на гэтым тыдні ў Кіеве прайшла сустрэча прадстаўнікоў Палка Каліноўскага з літоўскай дэлегацыяй на чале з віцэ-спікерам Сейма Літоўскай Рэспублікі ПАўлюсам СаўдАргасам і кіраўніком камітэту нацыянальнай бяспекі Сейма ЛаўрЫнасам КашчУнасам.
Таксама на сустрэчы прысутнічаў сустаршыня парламенцкай групы сяброўства з Літвой Вярхоўнай Рады Украіны, народны дэпутат Ігар Гузь.
Былі ўзняты пытанні беларуска-літоўскіх адносінаў у кантэксце расейскай агрэсіі ў дачыненні да Украіны і магчымай агрэсіі ў дачыненні да Літвы.
Акрамя таго, былі абмеркаваныя пытанні патрэб падраздзялення і этапы аказання неабходнай дапамогі.
Бакі акрэслілі накірункі магчымага ўзаемадзеяння, пагадзіліся, наладзіць сталыя стасункі і супрацу.
На гэтым тыдні мы правядзем стрым, дзе прадстаўнікі Палка Каліноўскага пракаментуюць і адкажуць на пытанні па гэтым і іншым актуальным тэмам.
Каманда аэравыведкі падраздзялення "Пагоня" ўвайшла ў склад палка імя Кастуся Каліноўскага. Гэта з'яўляецца чарговым крокам да аб'яднання ўсіх беларускіх добраахвотнікаў і да стварэння беларускага вызвольнага войска.
Далучыцца да Палка праз чат-бот: @BelarusAndUkraineBot
Таксама вы можаце падтрымаць Полк, аказаўшы спонсарскую ці валанцёрскую дапамогу.
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам