19 October 2022

Сустрэча з дэпутацкім аб‘яднаннем «Дэмакратычная Беларусь»

Сёння ў Кіеве адбылася сустрэча прадстаўнікоў Палка Каліноўскага з Міжфракцыйным дэпутацкім аб‘яднаннем у Вярхоўнай Радзе Украіны «Дэмакратычная Беларусь».

На сустрэчы прысутнічалі народныя дэпутаты: Олексій Гончаренко, Вадим Галайчук, Софія Федина, Марія Мезенцева, Євгенія Кравчук, Ірина Геращенко, Микита Потураєв, Єгор Чернєв, Олександр Маріковський, Богдан Яременко, Сергій Швець.

Былі ўзняты пытанні беларуска-украінскіх адносінаў у кантэксце расейскай агрэсіі.

Украінскі бок выказаў павагу беларусам, якія змагаюцца са зброяй у руках за Украіну і задэклараваў жаданне супрацоўнічаць з Палком Каліноўскага, як з легітымным прадстаўніком беларускага народу.

Былі абмеркаваныя вайскова-палітычныя пытанні і планы развіцця Палка Каліноўскага.

Па выніках сустрэчы былі прыняты некалькі важных рашэнняў:

У адказ на запыт ваяроў Палка Каліноўскага дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны вырашылі запранаваць Кабінету Міністраў унесці змен у Пастанову ў адносінах да грамадзянаў Беларусі.

На галасаванне ў Вярхоўную раду будуць узнятыя папраўкі ў Пастанову кабінета Рады Міністраў Украіны № 168-2022-п.

Таксама дэпутаты вырашылі вынесці на галасаванне пастанову аб прызнанні Беларусі часова акупаванай Расеяй тэрыторыяй.

Дамовіліся што дэпутаты Вярхоўнай рады Украіны разам з прадстаўнікамі Палка Каліноўскага будуць адстойваць інтарэсы беларускага народу ў Еўрапейскіх і сусветных парламенцкіх інстытуцыях АБСЕ, ПАРЭ, Парламенцкай асамблеі НАТА.

Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся пра сталую супрацу з дэпутацкім корпусам Украіны ў рэчышчы вызваленчай барацьбы ўкраінскіх і беларускіх народаў.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш

Падтрымаць