17 Кастрычнік 2022
Сёння мы знаходзімся на адным з палігонаў, дзе ваяры Палка Каліноўскага адпрацоўваюць свае навыкі і павышаюць сваю кваліфікацыю, а таксама рэкруты з вучэбнай роты праходзяць навучанне разам са сваімі інструктарамі і дасведчанымі ваярамі.
Ваяры абодвух нашых батальёнаў "Волат" і "Літвін" зараз знаходзяцца на адпачынку і ратацыі пасля выканання пастаўленых перад імі баявых задач. Страт і цяжка параненых сярод ваяроў Палка на гэтым тыдні няма.
Гэта такі кантрольны этап нашага навучання для маладых ваяроў. Зараз мы некалькі тыдняў прысутнічаем на ўсходзе. І гэта такі выдатны вышкал. Хлопцы атрымліваюць дадатковыя веды па асваенню сваёй зброі. Прыблізны настрэл у нас ідзе паўтары-два цынкі куляў рознага калібру на групу ў дзень.
Мы закладвалі выбухоўку, кідалі гранаты, адпрацоўвалі сумесныя дзеянні на гарадской мясцовасці. Былі палявыя выхады, начныя пабудкі.
У нашых рэкрутаў, якія праяўлялі здольнасці, была магчымасць карыстацца рознымі відамі зброі. Па жаданню можна было засвоіць некалькі відаў кулямётаў, розныя аўтаматычныя сістэмы, у тым ліку і радзянскія, і натаўскія.
Шмат чаго было адпрацавана. І я дужа задаволены гэтай групай. Хлопцы паказалі пэўныя вынікі і пэўнае жаданне. Я ўпэўнены ў іх ведах.
Гэтая групоўка ў хуткім часе ўжо паедзе на фронт і будзе добрым дадаткам да нашых баявых падроздзелаў.
Гэты вышкал у першую чаргу дае шмат ведаў, дае хлопцам упэўненасць у карыстанні зброяй. Ён будзе больш карысны для хлопцаў, якія ідуць ў розвідку, штурмавыя падроздзелы. У нас усе хлопцы праходзяць такія вышкалы. Усе тут пабачылі нешта новае, зрабілі пэўны настрэл на сваю зброю і зараз ўпэўнена валодаюць ёю.
- Я думаю што зараз надышоў такі гістарычны момант выбару. Нават з гэтай аб'яўленай лукашэнкам мабілізацыяй і надзвычайным становішчам. Гэта набліжае выбар для кожнага беларуса.
Калі вы адчуваеце сабе беларусам, часткай нацыі, асабліва калі вы мужчынскага роду - вас не спыніць ні адлегласць, ні час. Трэба ехаць і браць у рукі зброю.
Калі мы не вырашым беларускае пытанне, то яго вырашаць за нас і не на нашую карысць.
Таму мы тут уласным прыкладам паказваем, што трэба ехаць, трэба браць зброю. Тым больш, што тут створаны ўсе магчымасці для авалодання ёй і для павышэння свайго баявога ўзроўню. І калі прыйдзе час каліноўцы пройдуць скрозь лукашыстаў, як нож скрозь масла. Мы будзем намагацца ўсімі сіламі наблізіць нашую перамогу і павяртацца ўжо дадому, ужо назаўсёды, і на нашых умовах.
Далучыцца да Палка праз чат-бот: @BelarusAndUkraineBot
Таксама вы можаце падтрымаць Полк, аказаўшы спонсарскую ці валанцёрскую дапамогу.
21 Сакавік 2023
20 Сакавік 2023
18 Сакавік 2023
17 Сакавік 2023
16 Сакавік 2023
15 Сакавік 2023
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім дабраахвотнікам
3NE6pxt9JLYuQkQ8qkseaiakX7vyQyn87r
0x0De136b4Fa35ED6b7E4CF817AD6cea54C78D2601
TD3ChtJ89b6KQymv312smCrxB1xAwtjn8Z