10 Кастрычнік 2022

Навіны тыдня 3-9.10 Прэс-рэліз №15

Навіны з фронту


Ваяры батальёну "Волат" разам з ваярамі батальёну Літвін удзельнічалі ў штурмавой аперацыі сумесна з ЗСУ супраць умацаванага ротнага апорнага пункту ворага. У выніку якой былі дасясгнутыя пастаўленыя мэты. У палон былі ўзяты тры расейскіх акупанты. Разлікам нашага супрацьтанкавага кіраванага комплексу быў падбіты варожы танк і бмп-3. Нажаль Полк панёс страты: 1 баец загінуў, 4 атрымалі раненні рознай ступені. жыццю параненных нічога не пагражае, яны атрымліваюць кваліфікаваную медычную дапамогу і неўзабаве змогуць вярнуцца назад у свае падраздзяленні.

️Развітанне з загінулым пабрацімам


Полк Каліноўскага правёў развітанне са сваім загінулым пабрацімам. Дзявяты беларускі добраахвотнік Палка аддаў жыццё за волю і будучыню сваёй Радзімы. Мы працягваем сваю барацьбу і адпомсцім за кожнага. Героі назаўжды ў нашых шыхтах.

️Зварот да СМІ


Полк Каліноўскага яшчэ раз звяртаецца да ўсіх ЗМІ, а асабліва да прадстаўнікоў тых медыа, якім ужо рабілі заўвагу. Вы павінны разумець ўсю ступень адказнасці за распаўсюджванне інфармацыі раней, чым афіцыйныя крыніцы Палка Калаіноўскага. Будзь-якая агучаная несвоечасова інфармацыя можа каштаваць чалавечага жыцця. Ужо неаднаразова мы казалі і падкрэслівалі гэты факт. Як толькі мы маем магчымасць раскрыць падрабязнасці аперацый альбо іншыя дэталі, то адразу асвятляем гэта на афіцыйных крыніцах Палка. Спадзяемся на вашу сумленнасць.

Працягваем рэкруцінг


Нагадаем, што працягваецца рэкрутынг добраахвотнікаў розных спецыяльнасцей. У Палку існуюць не толькі баявыя батальёны, а медычная, гарнізонная, адміністратыўныя службы, узвод матэрыяльнага і тэхнічнага забеспячэння. Таму запрашаем у нашыя шэрагі. Дасылайце свае анкеты ў чат-бот і далучайцеся да Палка.

Далучыцца да Палка праз чат-бот: @BelarusAndUkraineBot

Таксама вы можаце падтрымаць Полк, аказаўшы спонсарскую ці валанцёрскую дапамогу.

Падпісвайцесь на расылку штотыднёвых навін па-ангельску

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім дабраахвотнікам

Даведацца больш

Падтрымаць

Перавесці банкаўскай карткай

Аплаціць bitcoin
Скапіравана Monobank:

5375 4141 2630 1919

Больш варыянтаў

Даслаць крыптавалюту

Аплаціць bitcoin
Скапіравана BTC:

3NE6pxt9JLYuQkQ8qkseaiakX7vyQyn87r

Аплаціць ethereum
Скапіравана ETH:

0x0De136b4Fa35ED6b7E4CF817AD6cea54C78D2601

Аплаціць usdt
Скапіравана USDT (TRC):

TD3ChtJ89b6KQymv312smCrxB1xAwtjn8Z