06 Кастрычнік 2022

Кадры выхаду на аперацыю

На відэа кадры выхаду на аперацыю батальённага ўзроўню, на якой ваяры Палка Каліноўскага ажыццяўлялі агнявую падтрымку ЗСУ.

У такія моманты беларускія і ўкраінскія ваяры вельмі востра адчуваюць плячо адзін аднаго, адчуваюць сапраўднае баявое брацтва????, адчуваюць сябе як адзін кулак.✊ Кулак, які рашуча дае па выскаленай пысе імперскім амбіцыям Крамля.

Напэўна, менавіта такое ж братэрства адчувалі беларускія і ўкраінскія вайскоўцы ў слаўнай бітве пад Оршай, калі змагаліся супраць таго ж самага агульнага ворага. І не проста змагаліся, а перамагалі!

Разам да новай перамогі!

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш

Падтрымаць

Паважаныя сябры!

З прычыны адсутнасці фінансавай справаздачнасці па ўсіх рахунках Палка Каліноўскага, у тым ліку ўкраінскіх, польскіх і крыптовалютных, на працягу больш за год і ігнараванне адказу на гэтае пытанне штабам Палка Каліноўскага, адміністратар дадзенага сайта лічыць мэтазгодным не мець дачынення да непразрыстых фінансавых выдаткаў. У далейшым тут будзе размяшчацца інфармацыя па рахунках для донатаў канкрэтных баявых падраздзяленняў, якія маюць патрэбу ў падтрымцы, даюць справаздачнасць і не маюць дачынення да прадстаўнікоў штаба палка.

Разам да перамогі!