28 Жнівень 2022

«Гэта наша вайна». Памяці Алеся Чаркашына

«Гэта наша вайна». Памяці Алеся Чаркашына – першага беларускага добраахвотніка, які загінуў за Украіну!

У гэты дзень, сем гадоў таму, у спісе беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі на вайне ва Украіне, з'явілася першае імя: Алесь Чаркашын.

Берасцеец Алесь быў сярод тых беларускіх хлопцаў, якія ўжо ў далёкім 2014-м дакладна ўсведамлялі, што адпор «рускаму свету» можна даць толькі са зброяй у руках і што для Беларусі гэта не «чужая вайна». Красавік 2014 года Алесь Чаркашын сустрэў ва Украіне, дзе ён вучыўся ў Хрысціянскім інстытуце. Яго аднакурснікі распавядалі, што з Беларусі хлопец прывёз толькі бел-чырвона-белы сцяг і гітару.

Зусім хутка ўжо не проста студэнт-беларус Алесь, а баец 1-ай штурмавой роты ДУК ПС з пазыўным «Тарас» пасля цяжкага бою пад Пескамі падыме гэты сцяг на пазіцыі. А калі ён будзе выконваць для пабрацімаў песню, якую напісаў неўзабаве пасля гэтага бою, замест медыятара зацісне ў пальцах патрон.

У 2015 годзе беларускія добраахвотнікі, якія ваявалі на боку Украіны ў складзе розных вайсковых фарміраванняў, па ініцыятыве «украінца з беларускай душой» Віталя «Кекса» Ціліжэнка абʼядналіся ў Тактычную групу «Беларусь». 10 жніўня 2015 года ў раёне данбаскіх сёлаў Старагнатаўка і Белая Камянка завязаўся бой, у якім бралі ўдзел і беларусы з ТГБ.

Гэты бой стаў апошнім для Віталя Ціліжэнкі і Алеся Чаркашына. Падчас мінамётнага абстрэлу Віталь загінуў, а Алесь быў цяжка паранены. Больш за два тыдні медыкі змагаліся за жыццё хлопца. 28 жніўня Алеся «Тараса» Чаркашына не стала. Яму было ўсяго 33 гады.

Беларускага добраахвотніка пасмяротна ўзнагародзілі ордэнам «Народны Герой Украіны». Яго імя – на помніку беларусам, якія аддалі жыццё за Украіну. Гітара Алеся і бел-чырвона-белы сцяг – у кіеўскім Музеі гісторыі Другой сусветнай вайны. А тэлефон Алеся, што захаваў кадры апошняга бою, апынуўся ў яго добрага знаёмага – рэжысёра-дакументаліста, які зняў фільм «АЛЕСЬ ЧАРКАШЫН. Не здавайся!» пра гэтага надзіва светлага і таленавітага чалавека.

Глядзіце на YouTube кліп на песню Алеся Чаркашына «Не здавайся!»

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім дабраахвотнікам

Даведацца больш

Дапамагчы ў адзін клік

Аплаціць банкаўскай карткай

Аплаціць bitcoin
Скапіравана Monobank:

5375 4141 2630 1919

Больш варыянтаў

Даслаць крыптавалюту

Аплаціць bitcoin
Скапіравана BTC:

3NE6pxt9JLYuQkQ8qkseaiakX7vyQyn87r

Аплаціць ethereum
Скапіравана ETH:

0x0De136b4Fa35ED6b7E4CF817AD6cea54C78D2601

Аплаціць usdt
Скапіравана USDT (TRC):

TD3ChtJ89b6KQymv312smCrxB1xAwtjn8Z