26 Жнівень 2022

Дзённік Каліноўца

Дзённік Каліноўца. Гісторыя другая.

Самым страшным і адначасова самым недарэчным з таго, што я бачыў на гэтай вайне, была дупа. Так: чалавечая дупа. Частка цела. У самым прамым сэнсе гэтага слова, бо іншых частак у дупы проста не было. Ні ног, ні тулава – нічога. Адна дупа. Сама па сабе.

Мы праходзілі курс маладога байца ў Кіеве. Фронт за 15-20 км. Уначы, часцей пад раніцу, горад уздрыгваў ад ракетных прылётаў. На базе «Азова» людзі пастаянна раціраваліся, грузіліся і разгружаліся, атрымлівалі і здавалі, перакрыкваліся на бягу або тапталіся ў курыльнях, дзелячыся цыгарэтамі, уражаннямі і знятымі на тэлефоны відэа.

На адным з такіх відэа я і ўбачыў гэтую дупу. Нібы рэквізіт з крамнічкі жахаў, дупа ляжала сярод пакарабачанага металу, сярод дымных развалін разгромленай расейскай калоны. Ляжала, пазбаўленая апошняга сораму, прыкрытая толькі тлеючым шмаццём тканіны, зусім расчалавечаная. Жалюгідная маркотная дупа. Сюррэалізм у чыстым выглядзе.

Мне падумалася, што менавіта гэтая карціна – самае дакладнае ўвасабленне сітуацыі, у якой зараз апынулася ўсё гэтае велізарнае войска ўварвання і наогул – уся гэтая недаімперыя.

Жахлівае, ганебнае надмагілле рэжыму, для якога людзі – гэта проста мяса. Помнік усёй іх хлусні і пафасу. Манумент тупасці і крывадушнасці. Усё сышлося на гэтай няшчаснай дупе. Усё супала – і месца, і час. І частка цела.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш

Падтрымаць

Паважаныя сябры!

З прычыны адсутнасці фінансавай справаздачнасці па ўсіх рахунках Палка Каліноўскага, у тым ліку ўкраінскіх, польскіх і крыптовалютных, на працягу больш за год і ігнараванне адказу на гэтае пытанне штабам Палка Каліноўскага, адміністратар дадзенага сайта лічыць мэтазгодным не мець дачынення да непразрыстых фінансавых выдаткаў. У далейшым тут будзе размяшчацца інфармацыя па рахунках для донатаў канкрэтных баявых падраздзяленняў, якія маюць патрэбу ў падтрымцы, даюць справаздачнасць і не маюць дачынення да прадстаўнікоў штаба палка.

Разам да перамогі!