25 August 2022
«Волю беларусаў да свабоды не загасіць!»
Учора, 24 жніўня, Украіна святкавала Дзень Незалежнасці. Сёння свой Дзень Незалежнасці магла б святкаваць і Беларусь. 25 жніўня 1991 года Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь набыла статус канстытуцыйнага закона, што азначала абвяшчэнне Незалежнасці краіны. Але зараз Беларусь фактычна знаходзіцца пад акупацыяй.
Сёння, у гэты гістарычны для Беларусі дзень, у Палку Каліноўскага адбыўся ўрачысты ваенны рытуал прыняцця баявога сцяга. Сцяга які быў перададзены Радай БНР. Таксама ваяры Палка атрымалі шаўроны. Рэкруты прынеслі Зарок на вернасць Беларусі.
Камандзір Палка Каліноўскага Дзяніс «Кіт» звярнуўся да байцоў:
«Баявы сцяг увасабляе нашу гатоўнасць змагацца за свабоду свайго народа, як змагаліся за яе касінеры Касцюшкі і паўстанцы Каліноўскага, Ваяры Слуцкага Збройнага чыну і партызаны антыбальшавіцкага супраціву, удзельнікі пратэстаў 2020».
Беларускія добраахвотнікі-каліноўцы пакляліся зрабіць усё магчымае, каб наблізіць час, калі баявы сцяг Палка будзе вольна лунаць у нябёсах па-над свабоднай Беларуссю.
Беларусь перадусім!
ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА: @Rekrut_PKK_bot
08 February 2026
05 February 2026
31 December 2025
14 December 2025
09 December 2025
27 November 2025
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам