20 July 2022
Ідзе пяты месяц паўнамаштабнай вайны ва Украіне. Пяты месяц мы ваюем, і пяты месяц вы, нашы неймаверныя Данатары, дапамагаеце нам гэта рабіць больш якасна і паспяхова. Мы вельмі ўдзячны кожнаму і кожнай за фінансавую дапамогу і маральную падтрымку. Калі чытаеш вашы допісы да данатаў, то разумееш, што наш Полк усё робіць правільна, што нас шмат па ўсім свеце і што з такой падтрымкай Перамога непазбежна. Дзякуючы Вам нашы ваяры маюць якасную амуніцыю, транспартныя сродкі, прылады сувязі, дроны і шмат іншага, што дапамагае нам паспяхова выконваць нашы баявыя задачы і захоўваць жыццё і здароўе нашых ваяроў.
З 24.02.2022 па 01.07.2022 з вашай дапамогай мы змаглі прыдбаць:
- амуніцыю (форму, каскі, тактычныя навушнікі, тактычныя акуляры, РПС, заплечнікі, тэрмабялізну, абутак, бронекамізэлькі і пліты да іх, каліматары і іншае);
- аптэчкі для ваяроў і парамедыкаў;
- прылады для сувязі (рацыі з гарнітурай, абсталяванне для процідзеяння прыгнечанню радыёсувязі, спадарожнікавыя камунікатары, паўэрбанкі, зарадныя кабелі, WiFi маршрутызатары, сонечныя батарэі і іншае абсталяванне);
- дроны;
- кухонныя, бытавыя, санітарна-гігіенічныя прыналежнасці, тэхнічнае абсталяванне для базы размяшчэння Палка, будаўніча-рамонтныя інструменты і інвентар і іншыя рэчы для гаспадарчыях патрэб Палка;
- транспарт.
Дзякуючы вам мы змаглі закрыць такія найважнейшыя патрэбы, як:
- рамонт машын: бягучы рамонт, дыягностыка і рамонт машын, планавы рамонт і абслугоўванне;
- дастаўка добраахвотнікаў, якая ўключае ў сябе лагістыку, паліва, квіткі. Дарэчы, арганізацыя аднаго рэйса дастаўкі добраахвотнікаў у размяшчэнне Палка складае 2000-2500 долараў ЗША.
Такія справаздачы мы будзем рабіць штомесячна, каб вы маглі бачыць, наколькі карысна і неабходна Ваша дапамога, а мы маглі ў чарговы раз аддзячыць вам за яе.
Разам мы можам больш, Разам мы сіла, Разам мы набліжаем Перамогу Украіны і зробім Беларусь Вольнай.
Жыве Беларусь! Слава Украіне!
09 May 2026
12 April 2026
27 March 2026
08 February 2026
05 February 2026
31 December 2025
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам