13 Ліпень 2022

Вадзім Шатроў

Вадзім Шатроў : «У мяне цяпер дзве Радзімы, я ваюю за абедзве»

Апошняе відэа ў кампаніі баявых пабрацімаў, якое ён уласна здымаў.

44-х гадовы ўраджэнец Воршы, Вадзім «Папік» Шатроў жыў апошнія 23 гады ва Украіне. Асеў у Днепрапятроўскай вобласці, ажаніўся, гадаваў траіх дзяцей. Працаваў у будаўніцтве, сваімі рукамі пабудаваў дом для сям'і, займаўся фермерствам. На пачатку вайны збіраўся далучыцца да УСУ, пакуль не даведаўся пра Полк Каліноўскага. «Хлопец ад зямлі» – распавядае яго непасрэдны камандзір (пазыўны «Лысы»), – «Ваяваць ён не хацеў, але перад тварам расейскай агрэсіі, быў вымушаны зрабіць гэты крок. З такіх, атрымліваюцца найлепшыя жаўнеры. Вадзім неаднойчы казаў: «У мяне цяпер дзве Радзімы, я ваюю за абедзве». Ён і быў адным з лепшых. Ваяваў так, як калісьці ўзводзіў муры, ці араў зямлю, альбо быццам рабіў іншую працу: спакойна, дасканала, дакладна ведаючы як сябе паводзіць. Ніколі не губляў прысутнасці духа. Хлопцы вельмі яго паважалі. Я мог даверыць яму любую справу і не хвалявацца пра выкананне ».

Баец Палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім «Папік» Шатроў падчас бою 26 чэрвеня пад Лісічанскам знік без звестак. Прааналізаваўшы варожыя фота-відэа матэрыялы, кіраўніцтва Палка прыйшло да высноваў, што верагодна ён загінуў на полі бою.

Прыкладаюцца ўсе намаганні, каб даведацца пра ягоны дакладны лёс.

Героі не паміраюць, яны жывуць у нашых сэрцах!
❤️

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім дабраахвотнікам

Даведацца больш

Дапамагчы ў адзін клік

Аплаціць банкаўскай карткай

Аплаціць bitcoin
Скапіравана Monobank:

5375 4141 2630 1919

Больш варыянтаў

Даслаць крыптавалюту

Аплаціць bitcoin
Скапіравана BTC:

3NE6pxt9JLYuQkQ8qkseaiakX7vyQyn87r

Аплаціць ethereum
Скапіравана ETH:

0x0De136b4Fa35ED6b7E4CF817AD6cea54C78D2601

Аплаціць usdt
Скапіравана USDT (TRC):

TD3ChtJ89b6KQymv312smCrxB1xAwtjn8Z