16 June 2022
Залежыць ад вас!
Дзьве вуліцы украінскай сталіцы (вул.Астраханська ды вул.Брестська) экспертная камісія прапанавала назваць у гонар Кастуся Каліноўскага – слыннага беларускага барацьбіта, імя якога з гонарам носіць наш Полк.
Але ўсё вырашыць народнае галасаваньне, што ўжо ідзе.
Аддаць голас можна праз аплікацыю "Київ Цифровий" (App Store, Google Play). Узяць удзел могуць тыя, у каго ёсць украінскі нумар і электронны подпіс.
Галасуйце самі ды заклікайце сваіх украінскіх сяброў галасаваць за тое, каб у Кіеве зьявілася вуліца імя Кастуся Каліноўскага.
РАЗАМ – НАЗАЎЖДЫ!
06 June 2026
09 May 2026
12 April 2026
27 March 2026
08 February 2026
05 February 2026
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам