07 Чэрвень 2022
Песьня на верш дабраахвотніка нашага Палка прагучала ізноў, але па-новаму!
Калі Радыён напісаў гэты верш, ён ня думаў, што на ягоныя словы зробяць песьню, тым болей – што яе засьпявае оперная дзіва Беларусі Маргарыта Ляўчук.
Тэкст верша:
«Прайду няўхільна цяжкі шлях
Вайны бясконцай і крывавай.
На нашых волатных плячах
Уздымем сцяг шляхетнай славы!
Як Каліноўскі наш Кастусь
Мне прыклад, так і лёс Ліцьвіна.
Я вызваляю Беларусь
Праз вызваленне Украіны!
Як Тур клянуся бараніць
У пекле бітвы пабраціма.
Наш гонар вечна будзе жыць
У памяці маёй Радзімы.
Абавязкова павярнусь,
Калі ў бітвах не загіну,
У родны край, у Беларусь,
Праз вызваленне Украіны!
Прайду няўхільна цяжкі шлях
Вайны бясконцай і крывавай.
На нашых волатных плячах
Уздымем сцяг шляхетнай славы!»
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім дабраахвотнікам
3NE6pxt9JLYuQkQ8qkseaiakX7vyQyn87r
0x0De136b4Fa35ED6b7E4CF817AD6cea54C78D2601
TD3ChtJ89b6KQymv312smCrxB1xAwtjn8Z