30 Травень 2022
У чаце часцяком пытаюцца: “А як там нашыя хлопцы на фронце?” Адказам будзе гэты пост з фронту ўжо добра вядомага вам дабраахвотніка з пазыўным “Лахвіч”:
Вітаю, спадарства! Сёння не хачу нічога казаць пра вайну. Бо гэта кепская справа. А пост прысвечаны пані Вафельцы!) Дваравы сабака, які страціў гаспадара і дом . Хавалася ад бамбёжак з намі ў сховішчы. Зараз жыве ў нас на базе. Даведаліся, што яна цяжарная. Чакаем папаўнення)). То хутка акрамя кацянятаў можаце ў нас узяць і шчанюка) толькі актыўней і не саромейцеся)
Мы разумеем, што нашым чытачам хочацца больш ведаць пра вайну, але тым, хто на вайне – часам хочацца забыцца на жакі вакол і падумаць пра кацянятаў ды шчанюкоў.
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім дабраахвотнікам
3NE6pxt9JLYuQkQ8qkseaiakX7vyQyn87r
0x0De136b4Fa35ED6b7E4CF817AD6cea54C78D2601
TD3ChtJ89b6KQymv312smCrxB1xAwtjn8Z