02 April 2022
Мы выйшлі з хат у час вайны праклятай.
Вядзе нас у бой Пагонi кліч сьвяты.
Простыя беларускія ваяры,
Сваёй Айчыны верныя сыны.
Нас лёс закінуў на ўскрай далёкі.
Змаганьня шлях да зброі нас прывёў.
Мы сьцяг узьнялі справядлівай помсты.
З палону разам вызвалім братоў.
Змагарства дух нiколi мы ня страцім.
Цячэ ў нас кроў адвечных ваяроў.
Як продкі, баранiўшыя Радзiму,
Так кожны з нас жыцьцё аддаць гатоў.
Лясы хаваюць славу партызанаў,
Свабоды моц у гарадах жыве!
Вернемся зноўку мы да Беларусi,
Сваёй краiне волю прынясем!
06 June 2026
09 May 2026
12 April 2026
27 March 2026
08 February 2026
05 February 2026
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам