01 April 2022
Сёньня ва ўсім сьвеце адзначаецца Дзень Сьмеху. І хоць нам тут, відавочна, не да сьмеху, ёсьць рэчы, якія выклікаюць ўсьмешку прыемнасьці ды ўдзячнасьці.
Канечне, гаворка ідзе пра дапамогу, што мы атрымліваем ад валантэраў з Украіны й замежжа.
Хочацца падзякаваць Валантэрскаму Штабу Абароны Ўкраіны (г. Чэрнаўцы), які пры садзейнічаньні кампаніі “БиллЛайн” забясьпечыў наш Батальён вельмі неабходнымі для дабраахвотнікаў медычнымі прэпаратамі ды прыладамі.
Акрамя таго, сёньня атрымалі дапамогу ад нашых сяброў – FreeShop Partyzanka / фонду “Żyvi”. Яны ня толькі ўзбагацілі наш рацыён цэльнай палетай зь прадуктамі харчаваньня, але й перадалі шмат неабходных нашым дабраахвотнікам рэчаў.
Дабраахвотнікі Батальёну – ўсе як адзін – дзячаць нашым сябрам за дапамогу ды падтрымку!
FreeShop “Partyzanka” / Fundacja Żyvi
27 October 2025
10 October 2025
06 October 2025
01 October 2025
26 August 2025
23 July 2025
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам