17 Сакавік 2022

Беларусы працягваюць змагацца!

Як беларускія дабраахвотнікі зараз змагаюцца за ўспрыманне ўсёй беларускай нацыі?

Кожны дзень мы бачым, як змяняецца, вяртаецца добрае стаўленне ўкраінцаў да беларусаў. Калі эмоцыі сціхлі, на сцэну выходзяць факты і дзеянні.

А дзеянні такія: беларусы працягваюць змагацца! Далучаюцца да нашага батальёна, партызаняць і ладзяць дыверсіі на чыгунках, каб перашкодзіць расейскай тэхніцы ісці ва Украіну. Выходзяць на пратэсты супраць вайны, нягледзячы на тое, што пагроза гвалту ды катаванняў – рэальнасць Акрэсціна.

Але факт: толькі дзеяннямі мы зараз можам уратаваць будучыню нашай краіны, а таксама стаўленне да беларусаў з боку ўкраінцаў!

Працягвайце змагацца за свабоду нашых народаў у якой кропцы вы б ні знаходзіліся. Жадаеце далучыцца да нас і змагацца за свабоду Украіны тут і цяпер? — пішыце нам у @BelarusAndUkraineBot

Дзякуй усім беларусам, якія працягваюць змагацца. Дзякуй усім украінцам, якія разумеюць беларускую рэчаіснасць і падтрымліваюць нас.

Жыве Беларусь! Слава Украіне! Да перамогі — разам!

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш

Падтрымаць

Паважаныя сябры!

З прычыны адсутнасці фінансавай справаздачнасці па ўсіх рахунках Палка Каліноўскага, у тым ліку ўкраінскіх, польскіх і крыптовалютных, на працягу больш за год і ігнараванне адказу на гэтае пытанне штабам Палка Каліноўскага, адміністратар дадзенага сайта лічыць мэтазгодным не мець дачынення да непразрыстых фінансавых выдаткаў. У далейшым тут будзе размяшчацца інфармацыя па рахунках для донатаў канкрэтных баявых падраздзяленняў, якія маюць патрэбу ў падтрымцы, даюць справаздачнасць і не маюць дачынення да прадстаўнікоў штаба палка.

Разам да перамогі!