15 Сакавік 2022
Сёння мы развітался з нашым сябрам. Аляксей «Тур» загінуў 13 сакавіка ў бітве пад Кіевам, прыкрываючы адыход сваіх братоў.
Тур быў замкамандзірам групы і стаяў ля вытокаў беларускіх дабрааховтнікаў, якія змагаліся за Украіну яшчэ з 2014 году. Ён быў байцом Сілаў Спецыяльных Аперацыяў Украіны на кантракце прафесійным ваенным. 14 сакавіка Туру мусіла споўніцца 32 гады. На развітанне з байцом прыйшло шмат пабрацімаў.
«Прайду няўхільна цяжкі шлях вайны бясконцай і крывавай. На нашых волатных плячах уздымем сцяг шляхетнай славы. Як Каліноўскі наш Кастусь, мне прыклад, так і лёс Ліцвіна. Я вызваляю Беларусь праз вызваленне Украіны. Як Тур, клянусь абараніць у пекле бітвы пабраціма. Наш гонар вечна будзе жыць у памяці маёй Радзіме», — такі верш зачытаў на развітанні адзін з дабраахвотнікаў.
Герої не вмирають!
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім дабраахвотнікам
3NE6pxt9JLYuQkQ8qkseaiakX7vyQyn87r
0x0De136b4Fa35ED6b7E4CF817AD6cea54C78D2601
TD3ChtJ89b6KQymv312smCrxB1xAwtjn8Z