01 July 2024

«Мікалай быў для нас вельмі важнай фігурай»

Сёння 1 ліпеня споўнілася б 72 гады палкоўніку Мікалаю Молакаву(пазыўны «МММ»).

У дзень народзінаў ваяры Палка Каліноўскага наведалі месца пахаванне Мікалая Молакава ў Жытоміры.

Сэрца Мікалая спынілася 10 лістапада 2023 года на палігоне, дзе ён трэніраваў беларускіх байцоў.

Мікалай нарадзіўся ў Расеі. Пасля школы вучыўся ў Кіеўскім вышэйшым танкавым інжынерным вучылішчы і Ваеннай акадэміі. У 1991 годзе мужчына ўступіў у рады Узброеных Сіл. У арміі прайшоў шлях ад падпалкоўніка да палкоўніка. За плячыма амаль тры гады вайны ў Афганістане. Пасля звальнення з арміі Мікалай Мікалаевіч займаўся будаўнічай справай, а потым двойчы вяртаўся ў войска — у 2014 і 2022 гадах.

У сакавіку 2022 года «МММ» далучыўся да Палка Каліноўскага як інструктар.

Рыхтуючы байцоў палка імя Кастуся Каліноўскага, «МММ» марыў праехаць з імі на танку ў Менск і прыкладаў усе намаганні, каб гэтае падраздзяленне было моцным. Быў старэйшым жаўнерам палка.

«Мікалай быў для нас вельмі важнай фігурай. Ён дапамагаў нашаму падраздзяленню вучыцца з самага пачатку. Усе хлопцы яго вельмі паважалі, ён быў душой кампаніі. Заўсёды быў вясёлы, цікава расказваў... Для нас гэта вялікая страта», — сказаў жаўнер палка імя Кастуся Каліноўскага з пазыўным «Кос».

Людзі, якія ведалі «МММ», удзячныя яму за падрыхтоўку байцоў. Бо гэта выратавала жыццё не аднаму салдату ў гады вайны.

Дапамагчы Палку!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Даведацца больш

Падтрымаць