24 July 2024
«Каліноўцы» як пачатак беларускага нацыянальна-вызваленчага руху.
24.07.2024 адбыўся брыфінг беларускіх добраахвотнікаў, прадстаўнікоў палка імя Кастуся Каліноўскага (ПКК).
Падчас брыфінгу намеснік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук адзначыў:
«Полк імя Кастуся Каліноўскага» сёння – гэта ўжо вайскова-грамадзкі праект, які абʼядноўвае беларускіх добраахвотнікаў, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях ва Украіне ці іх падтрымцы, незалежна ад прыналежнасці да вайсковых частак Узброеных Сіл Украіны і грамадзянства, якія падзяляюць ягоную місію: «Супрацьдзеянне расейскай агрэсіі і вызваленне Беларусі».
Прадстаўляючы Грамадскі Рух «Каліноўцы», былы камандзір палка імя Кастуся Каліноўскага, а сёння адзін з заснавальнікаў грамадскага руху «Каліноўцы» Дзяніс «Кіт» Прохараў адзначыў:
Стратэгічная мэта стварэння руху «Каліноўцы» – абʼяднанне магчымасцяў і рэсурсаў беларускіх ваенізаваных, вайсковых і грамадскіх абʼяднанняў і ініцыятыў, а таксама прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў дзеля аднаўлення дэмакратычнага і канстытуцыйнага ладу ў Рэспубліцы Беларусь, пасля пачатку расейскай агрэсіі супраць Украіны 24.02.2022, што зʼяўляецца прамым парушэннем Канстытуцыі Беларусі і ваенным злачынствам супраць чалавечнасці беларускіх уладаў.
Тактычная мэта – узмацніць тэхнічнае і мабілізацыйнае забеспячэнне ПКК за кошт абʼяднання магчымасцяў беларусаў, якія знаходзяцца як на тэрыторыі Беларусі, так і былі вымушаныя пакінуць радзіму.
Рух «Каліноўцы» – гэта абʼяднанне простых беларусаў, баявое і грамадска-палітычнае крыло беларускіх дэмакратычных сілаў і прадстаўнікоў іншых народаў, якое грунтуецца на агульных для ўсіх удзельнікаў каштоўнасцях і мэтах: Вызваленне Беларусі ад расейскай акупацыі і калабарацыянісцкага прарасейскага рэжыму Лукашэнкі. Вяртанне ўсіх беларускіх палітуцекачоў у Беларусь, з мэтай аднаўлення ў Беларусі канстытуцыйнага ладу і дэмакратычных прынцыпаў.
1. Забеспячэнне ўсебаковага матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ПКК для развіцця палка і больш эфектыўнай баявой дзейнасці беларускіх добраахвотнікаў.
2. Стварэнне ўмоваў і каардынацыя праектаў давайсковай падрыхтоўкі беларусаў, якія складаюць патэнцыйны мабілізацыйны рэсурс для ПКК і будучага Беларускага Вызвольнага Войска.
3. Каардынацыя працы прадстаўнікоў ПКК у інстытуцыянальна-палітычных арганізацыях беларускіх дэмакратычных сілаў.
4. Арганізацыя рэабілітацыі і забеспячэння падтрымкі ветэранаў і байцоў ПКК у краінах Еўропы.
5. Стварэнне праектаў тэхнічнага аснашчэння ПКК сучаснымі ўзорамі ўзбраення.
Палітычны прадстаўнік Палка імя Кастуся Каліноўскага Зміцер Шчыгельскі адзначыў, што за апошні год значна ўзрасла палітычная роля Палка Каліноўскага і беларускіх добраахвотнікаў сярод беларусаў, што выявілася па выніках выбараў у Каардынацыйную Раду, дзе беларускія добраахвотнікі атрымалі сваіх прадстаўнікоў практычна ва ўсіх фракцыях. Але выказаў спадзяванне на падтрымку намаганняў беларускіх добраахвотнікаў, якія сваёй крывёю змываюць ганьбу прарасейскага рэжыму Лукашэнкі, з боку інстытуцыйных арганізацый беларускіх дэмакратычных сілаў. Дзеля гэтага мы гатовыя інтэграваць сваіх прадстаўнікоў у кожны з іх.
Кіраўнік праекту «Беларускі Дрон» Ігар «Хог» Турцэвіч адзначыў, што пад эгідай руху Каліноўцаў было прынятае рашэнне стварыць праект «Беларускі Дрон».
Задачы праекту:
1. Стварэнне сістэмы забеспячэння беларускіх добраахвотнікаў БПЛА пры падтрымцы донараў і абʼяднаных дэмакратычных сілаў Беларусі.
2. Падрыхтоўка пілотаў БПЛА і тэхнічнага персаналу.
3. Праектаванне і ўласная вытворчасць беспілотных комплексаў. У цяперашні час ужо ёсць першыя экзэмпляры, якія паказалі даволі паспяховыя вынікі ў баявых умовах.
4. Прымяненне і аналіз характарыстык БПЛА пры выкананні баявых задач.
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам