25 January 2025
Шаноўныя беларусы.
Прайшло амаль пяць гадоў з падзей 2020 года. За гэты час змянілася ўсё.
Часта кажуць, што ў беларусаў няма выбару. Гэта няпраўда. Выбар ёсць заўсёды.
Мы, беларускія добраахвотнікі Палка імя Кастуся Каліноўскага, зрабілі свой выбар. Мы ўзялі ў рукі зброю. І кожны знішчаны акупант, кожны бой – гэта наш крок да свабоды.
Так, вайна – гэта цяжка. Але мы разумеем, што змагаемся за сваё простае права на жыццё і свабоду. Вайна ва Украіне – гэта не нейкі далёкі канфлікт, а пагроза, якая ўжо стаіць на парозе нашай хаты. Адседзецца не атрымаецца. Глабальны канфлікт не абміне нікога. На нас рухаецца зло, якое прыносіць смерць, гвалт і знішчэнне.
Былога спакойнага жыцця больш няма. Няма гарантый і бяспечных месцаў. Адкрыта абмяркоўваецца верагоднасць вайны ў Еўропе. Калі вы думаеце, што ваша хата з краю, то хутка з’явяцца тыя, каму яна патрэбная больш, чым вам.
Гэта не пра палітыку – гэта пра выжыванне. У нас цяпер ёсць выбар, але выбар цяжкі: біцца ці бегчы.
Пытанне толькі адно: які выбар твой?
Час словаў скончыўся, цяпер настаў час дзеянняў. Наша будучыня вырашаецца тут і зараз. Гэты час належыць табе, беларус. Час зрабіць выбар.
Жыве Беларусь!
Далучыцца да Палка: @Rekrut_PKK_bot
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам