18 November 2024
16-17 лістапада ў Кіеве прайшоў Форум Астрожскіх, прысвечаны адносінам паміж Украінай і беларускай дэмакратычнай супольнасцю. У ім прынялі ўдзел беларускія і украінскія палітыкі, актывісты і эксперты.
На адной з панэляў форума было прэзентавана даследаванне «Індэкс беларуска-украінскіх стасункаў». Паводле ацэнкі беларускіх і ўкраінскіх экспертаў, беларускія добраахвотнікі ва Украіне атрымалі самы высокі індэкс даверу ў афіцыйных палітычных адносінах з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.
На фота: Вадзім Кабанчук — прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальнай бяспецы і Аляксей Ганчарэнка — дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны ад партыі «Еўрапейская Салідарнасць». Фота прэс-цэнтра Палка Каліноўскага
Прысутныя на форуме ўкраінскія палітыкі зазначылі, што Полк імя Кастуся Каліноўскага на сёння з’яўляецца своеасаблівым мастом паміж украінскай дзяржавай і дэмакратычнай супольнасцю Беларусі. Разам з тым былі абазначаныя два істотных пытання для беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне: пытанне легалізацыі і вырашэнне шэрагу бюракратычных праблемаў з асабістымі рахункамі і дакумантамі; пытанне ўсебаковай і шырокай падтрымкі з боку беларускіх дыяспараў.
Адзін з удзельнікаў Форума Астрожскіх запісвае відэа выступу Франака Вячоркі і Вадзіма Кабанчука. Фота прэс-цэнтра Палка Каліноўскага
У другі дзень форуму дыяспара беларусаў Бельгіі ды «Місія Ігара Вітэнка» перадала Палку Каліноўскага бус і іншую дапамогу.
08 December 2024
06 December 2024
04 December 2024
21 November 2024
18 November 2024
10 November 2024
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам