06 June 2026
Маем гонар паведаміць, што сёння, у Дзень журналістыкі ва Украіне, наш фільм «Пагоня на палаючым Хамві» атрымаў галоўны прыз конкурсу «Вайна ў аб'ектыве» ў намінацыі «Відэарэпартаж».
Нагадаем, што 20 жніўня 2025 г., у расійскіх медыя выйшла навіна пра знішчэнне нашага Humvee з дапамогай FPV, а таксама — пра гібель усяго нашага экіпажу. Паколькі нам не звыкаць спрастоўваць навіны пра знішчэнне Палка Каліноўскага, мы падрыхтавалі і выпусцілі матэрыял з унікальнымі кадрамі тых падзей ад першай асобы. Яны засведчылі, што мужнасць і прафесіяналізм нашых байцоў дапамагаюць выжыць нават у такіх пякельных умовах і працягваць знішчаць ворага.
Галоўная мэта конкурсу «Вайна ў аб'ектыве» — паказаць праўду пра вайну ва Украіне перадусім вачыма саміх вайскоўцаў, а таксама прэс-афіцэраў і журналістаў, якія працуюць на перадавой. Арганізатарам конкурсу выступае «ТРА Медыя» — каманда Медыяцэнтра Сіл тэрытарыяльнай абароны Узброеных Сіл Украіны.
Для ваяроў і медыяслужбы Палка Каліноўскага — вялікі гонар атрымаць гэтую ўзнагароду і быць часткай супольнасці, якась даносіць праўду пра вайну.
Найлепшы спосаб павіншаваць нас — зрабіць данат на падтрымку групы спецпрызначэння Палка Каліноўскага:
Мэта: 180 000.00 ₴
Спасылка на банку: https://send.monobank.ua/jar/7jkGNESuod
Номер карткі
4874 1000 2741 6158
PayPal:
ukrozum@gmail.com
06 June 2026
09 May 2026
12 April 2026
27 March 2026
08 February 2026
05 February 2026
Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім добраахвотнікам